Навіны

"Адукацыйны курс па правах чалавека" запрашае моладзь падаваць заяўкі на ўдзел

Праграма накіравана на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафесійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных органах.

Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстанні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах і іншых дзяржаўных органаў.

У працэсе навучання будзе разгледжаны шэраг асноўных правоў і свабод чалавека, замацаваных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама метады іх абароны.

Будуць разгледжаны:

  • права не падвяргацца катаванням, жорсткаму бесчалавечнаму або зневажальнаму чалавечую годнасць абыходжанню або пакаранню;
  • права асобаў, пазбаўленых волі, на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе;
  • права не падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў асабістае жыццё;
  • права на выказванне меркавання;
  • права на мірныя сходы.

Таксама ў ходзе навучання ва ўдзельнікаў будзе магчымасць атрымаць веды па асновах напісання зваротаў ў камітэт ААН па правах чалавека.

Праграма разлічана на 6 месяцаў, і будзе складацца з 3 сесій, якія будуць праходзіць у Беларусі ў 2018 годзе.

Першая сесія будзе праходзіць 19-22 ліпеня 2018 года.

Кожная сесія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў. Працягласць першай сесіі - 4 дні, другой і трэцяй - па 3 дні (пятніца, субота, нядзеля).

Пасля кожнай сесіі ўдзельнікі праграмы павінны будуць выконваць пісьмовыя хатнія заданні, а таксама праходзіць тэставанне.

Умовы ўдзелу ў навучанні:

  • узрост 18-35 гадоў;
  • мець базавыя веды па правах чалавека, напрыклад, навучанне ў летніх школах па правах чалавека ці іншых адукацыйных праграм па правах чалавека;
  • жаданне займацца праваабарончай дзейнасцю;
  • мець магчымасць пастаяннага доступу ў інтэрнэт;
  • у працэсе адбору важную ролю будуць адыгрываць рэкамендацыі ад дзеючых беларускіх праваабаронцаў або выпускнікоў гэтага курса.

Ад удзельнікаў патрабуецца:

  • абавязковая прысутнасць на ўсіх сесіях;
  • абавязковае выкананне хатніх заданняў.

Жадаючых прыняць удзел у праграме просім запоўніць анкету да 13.07.2017 да 23:59.

http://spring96.org/be/news/90229

Відэа

праваабарончыя сайты