Навіны

13 ліпеня - дзень нараджэння Алега Сянцова

13 ліпеня - дзень нараджэння палітычнага вязня, украінскага рэжысёра Алега Сянцова. Ён знаходзіцца зараз за кратамі ў калоніі гораду Лабытнангі (РСФСР), дзе абвесціў бестэрміновую галадоўку.

Рэжысёр быў прыгавораны ў Расейскай Федэрацыі ажно да 20 гадоў пазбаўлення волі 25 жніўня 2015 года. Расейскі суд прызнаў яго вінаватым у стварэнні ў Крыме тэрарыстычнай групоўкі і кіраўніцтве ёй, спробе набыць выбуховыя прыстасаванні і незаконным захаванні агнястрэльнай зброі і боезапасаў, дзвюх тэрарыстычных атаках і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракта. Сянцоў сваёй віны на судзе не прызнаў. 14 траўня 2018 года рэжысёр абвесціў бестэрміновую галадоўку ў калоніі горада Лабытнангі. Ён патрабуе вызваліць 64 украінскіх палітзняволеных, але сябе ў гэты спіс не ўключыў.

13 ліпеня па ўсім свеце праходзіць флэш-моб у падтрымку Алегя Сянцова. Людзі фатаграфуюцца ў розных памятных і пазнавальных месцах сваіх гарадоў і выкладваюць у сацсеткі фотаздымкі з хэштэгам #SaveOlegSentsov .

Кажа Уладзімір Хільмановіч, гарадзенскі публіцыст і праваабаронца: “Па ўсім свеце сёння праходзіць флэш-моб у падтрымку зняволенага ў Расеі ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова. У дзень яго нараджэння людзі фатаграфуюцца з партрэтам палітвязня ў знакавых месцах сваіх гарадоў і выстаўляюць фотаздымкі ў сацсетках з адпаведным хэштэгам. Канешне, гэта толькі сімвалічная маральная падтрымка. Алег Сянцоў – вялікі чалавек нашага часу, ён ахвяруе сваім здароўем і фактычна жыццём, бо гатовы памерці за свабоду іншых палітвязняў”. 

13.07.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты