Навіны

Суд над Мікалаем Салянікам перанесены на нявызначаны тэрмін

17-га ліпеня, за дзень да таго як павінен быў адбыцца суд над Мікалаем Салянікам, яму пазваніла сакратарка Кастрычніцкага суда Гародні і паведаміла, што справа Мікалая Саляніка адпраўлена на дапрацоўку і таму заўтра суда не будзе. А вось калі суд адбудзецца і ці адбудзецца ўвогуле, сакаратарка не паведаміла.

Як пажартаваў сам Мікалай Салянік:

- У тых, хто сшывае на мяне справу, відаць не хапіла белых нітак. І недашытая справа развалілася па ўсіх швах. Відаць таму ўзялі перапынак, каб набыць пабольш тых белых нітак.

Нагадаем, што абласны кіраўнік Гарадзенскай структуры АГП Мікалай Салянік разам з актывістам гэтай партыі Аляксандрам Лаўрэнцьевым 3-га ліпеня хацелі правесці флэшмоб. Іх, у класічна-турэмнай паласатай вопратцы на вуліцы затрымалі невядомыя і ў брутальнай форме запіхнулі ў бусік і вывезлі. Пазней актывісты апынуліся ў ІЧУ, дзе Мікалаю Саляніку, які ёсць сардлэчнікам і таму мае другую групу інваліднасці, стала кепска. Яго на хуткай адвезлі ў шпіталь.

Аляксандра Лаўрэнцьева прама з ІЧУ, нікому не паведаміўшы, хоць актывіста шукалі і сябры і родныя і пыталіся пра яго, завезлі на суд, дзе аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

А пасля таго як Мікалай Салянік выпісаўся з шпіталю, яму паведамілі, што суд адбудзецца 18-га ліпеня, пра што і паведамляў сайт "Гарадзенская вясна". Зараз жа стала вядома, што суда не адбудзецца, бо яго вырашылі перанесці а матэрыялы аддаць на дапрацоўку.

17.07.2018

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты