Навіны

Мяжа вечнага чакання

Ча­кан­не і па­да­рож­жа спле­це­ныя з са­бою не­раз­рыў­на. Пер­ша­па­чат­ко­ва ча­ка­ем, каб ва ўлас­ці­вы мо­мант ку­піць са­бе са­мую тан­ную эк­скур­сію ці гас­ці­ні­цу. По­тым ча­ка­ем спры­яль­на­га над­вор’я, якое мае пры­нес­ці за­да­валь­нен­не кож­на­му з нас. А тут, вя­до­ма, ні­ко­му не да­го­дзіш. Ну і куль­мі­на­цыя — ча­кан­не доб­ра­га ад­па­чын­ку, які пры­ня­се нам жыц­ця­ра­дас­ны за­рад на доў­гія дні. Яш­чэ, каб та­кое збы­ло­ся, трэ­ба аба­вяз­ко­ва пры­быць на лёт­ніш­ча дзве га­дзі­ны за­га­дзя і пас­ля рэ­гіст­ра­цый­ных пра­цэ­дур урэш­це ўта­ра­ба­ніц­ца на борт са­ма­лё­та. Ча­ка­ем і ў зва­рот­най да­ро­зе ці ча­сам пра нас не за­бу­дзец­ца збан­к­ру­та­ва­ная як­раз тур­фір­ма, што пра­да­ла са­мую тан­ную пу­цёў­ку. Ча­кан­не ў нер­вах, хва­ля­ван­ні і кло­па­тах гэ­та не­ад’­ем­ны сцэ­на­рый та­кой да­ро­гі. Ме­на­ві­та та­кія мо­ман­ты про­ста стам­ля­юць ча­ла­ве­ка, ста­но­вяц­ца яму па­пя­рок гор­ла. Ча­кан­не ўкла­дзе­на про­ста ў фі­ла­со­фію і сам змест па­да­рож­жаў. Пад­час іх ча­ка­ем аў­то­бу­саў, цяг­ні­коў, яды і тым па­доб­ных спраў з яш­чэ боль­шым азар­там. А ка­лі гэ­та ўсё па­чы­нае спаз­няц­ца, то ўсе на­шы ра­ней­шыя ла­гі­стыч­ныя апе­ра­цыі раз­валь­ва­юц­ца, быц­цам кар­тач­ныя до­мі­кі. Не­вя­до­ма ча­му, але гэ­та так ёсць, што ме­на­ві­та ў час лет­ніх па­да­рож­жаў рап­там цяг­ні­кі па­чы­на­юць спаз­няц­ца не на пяць ці дзе­сяць хві­лін, а про­ста мі­ні­мум на шэс­ць­дзя­сят. І не раст­лу­ма­чыш, ці ап­раў­да­еш уся­го лет­ні­мі ра­мон­та­мі. Та­му лю­дзі пе­рад та­кі­мі па­дзе­я­мі, ня­гле­дзя­чы на сваю ча­ста неп­ры­яз­насць і што­дзён­ную нас­меш­лі­васць да све­ту ко­ліш­ніх па­вер’­яў, па­чы­на­юць рап­там іх уз­гад­ваць. Ад­ным з та­кіх мне вя­до­мых і шы­ро­ка прак­ты­ка­ва­ных пе­рад па­да­рож­жам звы­ча­яў з’яў­ля­ец­ца аба­вяз­ко­вая па­трэ­ба пры­сес­ці і па­маў­чаць праз хві­лі­ну. Ну і, вя­до­ма, паг­ро­зу для шчас­лі­вай па­ез­д­кі ства­рае чор­ны кот, які пе­ра­бя­жыць пе­рад ма­шы­най, ці ў мі­ну­лым вя­ско­вым — пе­ра­ход праз ву­лі­цу пе­рад фу­рай жан­чы­ны з пу­сты­мі вёд­ра­мі. Ад­ным сло­вам, для ро­ду ча­ла­ве­ча­га кож­нае па­да­рож­жа — гэ­та стан па­вы­ша­най ры­зы­кі і ча­сам ча­кан­ня зу­сім неп­ры­ем­ных яму сі­ту­а­цый.

Але ёсць яш­чэ адзін від ча­кан­ня — са­мы гар­д­кор­ны і вель­мі вя­до­мы ама­та­рам ван­д­ро­вак праз поль­ска­бе­ла­ру­скую ці поль­ска­ўкра­ін­скую мя­жу ў яе двух­ба­ко­вым вы­мя­рэн­ні. Ні­чо­га тут, ап­ра­ча па­бу­да­ва­ных і раз­бу­да­ва­ных паг­ран­пе­ра­хо­даў, у сэн­се ад­на­го вя­лі­ка­га пы­таль­ні­ка праз час пе­ра­ся­кан­ня мя­жы тут не выз­на­чыш. Усё тут умоў­нае і бяз­меж­нае — час плы­ве, а пра­ца най­час­цей рэ­гу­лю­ец­ца толь­кі і вы­ключ­на фа­на­бэ­ры­стас­цю пра­цу­ю­чых там па­меж­ні­каў і мыт­ні­каў. Кож­ны, хто хоць раз пе­ра­ся­каў та­кую мя­жу, доб­ра ве­дае, якія нес­па­дзя­ван­кі і вык­лі­кі мо­гуць нас там су­стрэць. А то не та­кія да­ку­мен­ты, не та­кія пя­чат­кі. У бе­ла­ру­скім ва­ры­ян­це асаб­лі­ва не­бяс­печ­на вез­ці бе­ла­ру­скія кні­гі ці га­зе­ты. Наг­ля­ды, спі­сы за­ба­ро­не­ных та­ва­раў і іх ва­га, коль­касць па­ез­дак і аб’­ём са­ляр­кі ці бен­зі­ну скла­да­юць ужо тоў­стыя кні­гі. А лю­дзі ўсё ж едуць і едуць. Цяг­нуц­ца да леп­ша­га, каб пад­за­ра­біць, з’е­хаць за пра­цай, ці па­е­хаць про­ста ад­па­чыць. І то на маю дум­ку най­больш раз­д­раж­няе ўла­да­роў паг­ран­пе­ра­хо­даў. Да­ку­мен­таў на за­ба­ро­ну, хоць ад­баў­ляй, а лю­дзі едуць і едуць. І не мен­шае іх. Хо­дзяць та­ды тыя па­ны раз­з­ла­ва­ныя і лі­хія, а кож­ны па­да­рож­нік ча­кае па­мі­ла­ван­ня з іх бо­ку. Толь­кі каб урэш­це чар­га па­ча­ла не­як ру­хац­ца ўпе­рад. Тыр­чаць па не­каль­кі га­дзін у ад­ным мес­цы мо­жа про­ста да­вес­ці да ад­чаю. Ве­даю та­кіх лю­дзей, што па­да­рож­ні­ча­лі толь­кі рэй­са­вы­мі аў­то­бу­са­мі, якія ма­юць у гэ­тым вы­пад­ку так­са­ма прыб­ліз­ны час пе­ра­ез­ду і зап­раў­ля­лі­ся спір­т­ным пе­рад да­ро­гай так моц­на, быц­цам «фаль­к­с­ва­ген­боч­ка» са­ляр­кай, каб прас­паць ча­кан­не на мя­жы. Дум­ка мо­жа і ці­ка­вая, але пас­ля­доў­нас­ці та­ко­га вы­ба­ру для кам­фор­ту сну, па­са­жы­раў і злосць мыт­ні­каў пры­во­дзі­ла да яш­чэ боль­шых па­кут.

У апош­нюю ня­дзе­лю, вяр­та­ю­чы­ся ме­на­ві­та з Ук­ра­і­ны, у чар­го­вы раз спаз­на­лі мы ап­ра­ча сма­ку ўкра­ін­ска­га са­ла, лёг­ка­га стра­сен­ня нер­ваў на­ша­му ша­фё­ру ад тра­ды­цый­ных раз­бі­тых ук­ра­ін­скіх да­рог, поў­на­га не­ра­зу­мен­ня ча­кан­ня ў чар­зе дзе­ля ча­кан­ня. «Абое, ра­бое» — паў­та­ра­юць і ці­ха, і го­лас­на лю­дзі, ацэнь­ва­ю­чы пра­цу ві­зіт­най і ўдар­най сі­лы кож­най дзяр­жа­вы. Мне ў чар­го­вы раз за­ста­ва­ла­ся чы­таць толь­кі лі­стоў­кі як нас сар­дэч­на ча­ка­юць су­се­дзі.

Яў­ген ВА­ПА

19.07.2018

праваабарончыя сайты