Навіны

Генеральная пракуратура адказала Стэфановічу за "Курапаты"

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

У адказе на зварот праваабаронцы ПЦ "Вясна" Валянціна Стэфановіча датаваным 16 ліпеня і падпісаным начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства Генеральнай пракуратуры Д. Васілевічам значыцца, што шырыня ахоўнай тэрыторыі ўрочышча Курапаты з паўночнага захаду паменшана са 120 да 50 метраў згодна з новай пастановай Міністэрства культуры ад 1 снежня 2014 года, у сувязі з чым аб'ект прыдарожнага сэрвісу - рэстаранны комплекс "Паедзем-паядзім" - размешчаны за яе мяжой. 

Па меркаванню Генеральнай пракуратуры, дадзенае праектнае рашэнне абгрунтавана вынікамі аналізу ландшафту і развіцця тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

Больш за тое, адзначаецца, што зямельны ўчастак, на якім размешчаны комплекс аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу СТАА "Белрэстінвест", мае абцяжарання ў выкарыстанні: 

"З усходняга боку рэстарана выключаюцца ўсе віды "гучных мерапрыемстваў", арганізацыі адпачынку на адкрытым паветры. Дадзенае абмежаванне датычыцца ўсіх форм адпачынку ў сувязі з неабходнасцю выключыць парушэнне сакральнага характару гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая прымыкае з усходняга боку". 

Цікава, што аналагічны адказ - слова ў слова, але на рускай мове і падпісаны намеснікам начальніка  - на тры дні раней атрымаў вядомы блогер Антон Матолька

Нагадаем, яшчэ 12 чэрвеня Валянцін Стэфановіч накіраваў скаргу ў Генеральную пракуратуру, у якой прасіў правесці праверку законнасці і абаснаванасці ўнясення зменаў у пастанову Мінкульта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2004 г. № 15 і змяненні межаў ахоўнай зоны месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій “Курапаты”, а таксама іншых рашэнняў дзяржаўных органаў аб узгадненні далейшага будаўніцтва рэстарана “Паедзем-паядзім”.

Аналагічны зварот праваабаронца накіраваў таксама ў Адміністрацыю прэзідэнта.

http://spring96.org/be/news/90372

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты