Навіны

Гарадзенскія вайсковыя могілкі

Гэта помнік гісторыі, які ахоўваецца дзяржавай. Знаходзіцца ў абсягах вуліцы Белуша і другога завулку Белуша. Могілкі былі закладзены ў 80-х гадах дзевятнаццатага стагоддзя. Спачын там свой знайшлі вайскоўцы ўсіх Сусветных войнаў, а таксама тыя, хто загінуў у пасляваенны час.

А гэта манумент, які быў пастаўлены ў 1981 годзе ў гонар савецкім жаўнерам і партызанам. Аўтарства У. Церабуна і архітэктара А. Каралькова.

Могілкі падзелены на часткі, дзе ў безыменных шэрагах „спяць” жаўнеры расейскага войска часоў Першай сусветнай вайны…

У брацкіх магілах – як безыменныя пахаванні савецкіх жаўнераў, так і з пайменным падрахункам. Дзе-нідзе ўзвышаюцца пастаменты асобных вайсковых пахаванняў, якія трагічна загінулі ў савецкі перыяд нашай гісторыі. А вось магіла, якая мае шыльдачку помніка, які пад аховай дзяржавы. Відаць, што нехта спрабаваў ажыццявіць вандалізм – здзерці шыльду. Але яму гэтага не ўдалося зрабіць.

Вайсковыя могілкі маюць пахаванні жаўнераў Польскага войска. Там таксама значнае месца займаюць дагледжаныя крыжы, але без імёнаў. Цэнтрам часткі польскіх пахаванняў стаў манумент „Катыньскі крыж” – памяць пра расстраляных палонных жаўнераў у Катыні пад Смаленскам апрычнікамі Дзяржынскага-Сталіна, войскамі НКУС.

Варта заўважыць, што ў розныя часы тут хавалі таксама цывільных. Ёсць некалькі пацверджанняў гэтаму.

У дзяльніцы пахаванняў за 1944-1945 гады пачаліся рамонтныя работы. Ужо абноўлены пліты ў 24 пахаваннях жаўнераў савецкага войска. Агулам плануецца замяніць 300 пахаванняў. Сродкі на замену збірала таварыства ветэранаў. Узноўленыя пахаванні амаль усе ідэнтыфікаваныя.

Пасля гадоў варварства на могілках усталявалася цішыня. А адно з першых пахаванняў – капліца генерала-маёра Аляксандра Русау – яшчэ сведчыць пра часы бездухоўнасці. Дарэчы, шматпавярховы дом побач стаіць на месцы пахаванняў. У час пабудовы гэтага жылога дома парэшткі жаўнераў былі вывезены.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garadzenskiya-vajskovyya-mogilki/

20.07.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты