Навіны

У Гародні ідуць ператрусы ў кватэрах журналістаў “Белсата”

У Гародні міліцыя правяла ператрусы ў мясцовых журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”. 

Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса затрымалі ў другой палове дня і некалькі гадзін пратрымалі ў пастарунку. Пасля міліцыянты паехалі праводзіць ператрусы ў іх дамах. 

Як паведамляе „Белсат”, каля 21.50. ператрус у Кайрыса скончыўся: праваахоўнікі забралі тры кампутары, тэлефон і жорсткі дыск з флэшкамі. Ператрус прайшоў у межах праверкі па двух справах – праца без акрэдытацыі і абраза. 

У Алеся Дзянісава забралі відэкамеру, ноўтбук, мабільны тэлефон.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-iduts-vobshuki-u-kvaterakh-zhur/

 

23.07.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты