Навіны

Мя­жа ча­кан­ня і вы­жы­ван­ня

Пі­шу­чы на мі­ну­лым тыд­ні пра веч­ныя ме­жы ча­кан­ня, я ду­маў, што ўжо не бу­ду вяр­тац­ца да гэ­тай тэ­мы. Ад­нак ра­ска­зы ма­іх сяб­роў і зна­ё­мых пра гэ­тую наб­ры­ня­лую і па­куль зу­сім ня­вы­ра­ша­ную праб­ле­му ней­кім чы­нам пры­му­сі­лі мя­не шы­рэй апі­саць гэ­тую з’я­ву. Сто­я­чы на лю­бым па­меж­ным пе­ра­хо­дзе, ча­ла­век рап­тоў­на пры­му­ша­ны вес­ці ся­бе пас­лух­мя­ным і цяр­пі­мым. У ін­шым вы­пад­ку мож­на апы­нуц­ца пад піль­ней­шым во­кам служ­боў­цаў і тваё пе­ра­ся­кан­не на­бу­дзе но­вых якас­цей, на­пры­клад, ма­шы­на бу­дзе скі­ра­ва­ная на «яму», дзе не толь­кі яе пра­ска­ні­ру­юць, але і раск­ру­цяць. А гэ­та­га не хо­чуць са­мі ўлас­ні­кі ма­шын, ну і са­ма ма­шы­на пас­ля та­ко­га дас­ле­да­ван­ня най­час­цей му­сіць тра­піць у спе­цы­я­лі­за­ва­ны аў­та­сэр­віс. Та­му лю­дзі вон­ка­ва выг­ля­да­юць спа­кой­ны­мі, але ў ся­рэ­дзі­не кож­на­га з іх за­ка­па­ная эма­цы­я­наль­ная мі­на, якая ў лю­бы мо­мант пра­яў­ля­ец­ца аг­рэ­сі­яй да сва­іх спа­да­рож­ні­каў, ша­фё­ра ў на­ступ­най ма­шы­не, ці са­ба­кі, што пу­та­ец­ца па­між чэр­га­мі. Сто­я­чы на ўкра­ін­ска­поль­скай мя­жы, заў­ва­жыў я ад­ну роз­ні­цу ў па­во­дзі­нах з людзь­мі з бе­ла­ру­ска­поль­скай мя­жы. Ме­на­ві­та ўгне­ва­ныя ча­кан­нем ук­ра­ін­цы і па­ля­кі, раз­по­раз свой гнеў су­праць ма­руд­най пра­цы па­меж­ных і мыт­ных служ­баў вы­яў­ля­лі пра­цяг­лым сіг­на­лі­за­ван­нем. Клак­са­ны пра­ца­ва­лі не­каль­кі хві­лін, по­тым сці­ха­лі, каб із­ноў праз га­дзі­ну пры­га­даць пра злосць лю­дзей, пры­му­ша­ных ста­яць у па­меж­най зо­не. Та­кіх форм пра­тэ­сту не ба­чыў я і не чуў на поль­ска­бе­ла­ру­скай мя­жы. За­тым за­ста­ец­ца ся­дзець у ма­шы­не столь­кі га­дзін і ў да­да­так пры­хо­дзіц­ца ча­ста прай­г­ра­ваць нер­ва­мі з над­вор’­ем. Дождж, спё­ка, ці ма­ра­зы заў­сё­ды бу­дуць пры­му­шаць нас да ад­ной дум­кі: больш мая на­га тут не па­ста­не, пай­ш­ла на­хер тая ўся ту­ры­стыч­ная аса­ло­да. Лю­дзі не стрым­лі­ва­юць ча­кан­ня і па­чы­на­юць нер­во­ва бе­гаць уз­доўж чар­гі, спаг­ля­да­ю­чы з на­дзе­яй на зру­хі аў­та­ка­ло­ны. Та­му мя­не заў­сё­ды моц­на здзіў­ля­юць ша­фё­ры, якія ха­лад­нак­роў­на ў тым ча­се чы­та­юць кніж­кі. Мая сяб­роў­ка рас­па­вя­ла мне, што ця­гам шас­ці га­дзін у чар­зе пра­чы­та­ла кніж­ку зна­ё­ма­га аў­та­ра, які на­зой­лі­ва да­пыт­ваў­ся, ці пра­чы­та­ла яна яго­ны твор. «Ця­пер ужо ма­гу не вык­руч­вац­ца не­да­хо­пам ча­су, а на­ват пах­ва­лю­ся яму, што кніж­ка пра­чы­та­ная ўжо мною» — ска­за­ла яна. Не за­пы­таў­ся я толь­кі, коль­кі ў гэ­тым ча­кан­ня ску­ры­ла яна па­пя­ро­сак. Зда­ец­ца, што даз­во­ле­ныя рэг­ла­мен­там пе­ра­во­зу дзве пач­кі пай­ш­лі з ды­мам, па­куль да­ка­ці­ла­ся яна да поль­скіх мыт­ні­каў. А дэк­ла­ра­ваць, што ты не вя­зеш па­пя­ро­сак, зга­ры аба­зна­чае ўзбу­джэн­не па­даз­рэн­ня да та­кой асо­бы. Я не ку­ру, але на поль­ска­бе­ла­ру­скай мя­жы з ах­во­тай куп­ляю дзве пач­кі цы­га­рэт сва­ім сяб­рам, каб бы­ло менш пы­тан­няў, пе­рат­ру­су і зат­рым­лі­ван­ня чар­гі. Бо ас­ноў­нае зат­рым­лі­ван­не чар­гі, якое за­раз на­зі­ра­ец­ца на мя­жы Еў­ра­са­ю­за з Ук­ра­і­най і Бе­ла­рус­сю, гэ­та не цы­га­рэ­ты і ал­ка­голь, але ўза­ем­ная біт­ва за аба­ро­ну спа­жы­вец­ка­га рын­ку пе­рад мяс­ны­мі і ма­лоч­ны­мі хар­ча­мі су­се­дзяў.

Ужо зда­лё­ку вы­со­ка за­ве­ша­ныя элек­т­рон­ныя чыр­во­ныя ба­не­ры пе­рад поль­скі­мі паг­ра­ніч­ны­мі пе­ра­хо­да­мі ін­фар­му­юць пра поў­ную за­ба­ро­ну ўво­зу ма­лоч­ных і мяс­ных пра­дук­таў у лю­бой фор­ме ап­ра­цоў­кі. Ад­ным сло­вам той жа кум­пяк ці са­ла­ні­на на роў­ні са стэ­ры­лі­за­ва­най ту­шон­кай ці ба­нач­ным ке­фі­рам ня­суць з са­бою паг­ро­зу для эка­но­мі­кі і зда­роўя лю­дзей і жы­вёл Еў­ра­са­ю­за. А ўсё з‑за мі­фіч­най ужо аф­ры­кан­скай чу­мы сві­ней, якой най­лепш пхац­ца ў пе­ра­ап­ра­ца­ва­ных пра­дук­тах праз кан­т­ра­ля­ва­ную мя­жу. Бо ж у тым жа са­мым ча­се без паш­пар­тоў і кан­т­ро­лю птуш­кі, дзі­кі і ін­шыя жы­вё­лы на шчас­це яш­чэ мо­гуць пад­неб­ны­мі і зям­ны­мі шля­ха­мі ван­д­ра­ваць па гэ­тай зям­лі. І на шчас­це ідэя ней­ка­га «цу­доў­на­га» му­ру на ўсёй ус­ход­няй мя­жы ста­ла ўжо толь­кі гі­сто­ры­яй. Ад­нак ло­зунг пра бяс­пе­ку зда­роўя па­трэб­ны дзе­ля та­го, каб пад­рых­та­ва­ны та­бою бу­тэр­б­род му­сіў быць з’е­дзе­ны пе­рад кан­т­ро­лем, ка­лі тра­піш на пом­с­лі­ва­га мыт­ні­ка. Ня­ма та­ды вы­ха­ду — трэ­ба яго як і ўсе ін­шыя пра­дук­ты пак­лас­ці ў спе­цы­яль­ныя скры­ні. Што гэ­та аба­зна­чае для не­ба­га­тых бе­ла­ру­саў і ўкра­ін­цаў, якія едуць пад­трым­лі­ваць сва­імі ру­ка­мі поль­скую эка­но­мі­ку, не цяж­ка ўя­віць. Але пра гэ­та ў на­ступ­ным фе­лье­то­не.

Яў­ген Ва­па

27.07.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты