Навіны

Баброўня – камень у гонар Макара Краўцова і Міхася Васілька

Баброўня – малапрыкметная невялічкая вёсачка ў сучасным Гарадзенскім раёне. Знаходзіцца яна ўдалечыні ад асноўных турыстычных шляхоў, а даехаць сюды можна праз Скідаль і яшчэ шэраг вёсак – Галавачы, Канюхі, Бандары.

Гэтая вёсачка на ўзлеску дала беларускаму руху двух вядомых дзеячаў – Макара Краўцова, беларускага паэта, пісьменніка, удзельніка Слуцкага паўстання, аўтара гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” і Міхася Васілька, беларускага паэта, актывіста Грамады, ТБШ. Яны прыналежаць да аднаго роду Касцевічаў.

Колькі гадоў таму высілкамі беларускіх грамадскіх актывістаў у Баброўні быў усталяваны памятны камень з шыльдай у гонар выдатных прадстаўнікоў гэтай мясцовасці. Да яго вядзе бетонная дарожка.

самой вёсачцы засталося ўжо толькі пару жылых хатаў.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/vandrouki/babrounya-kamen-u-gonar-makara-krau/

 

29.07.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты