Навіны

Расце цікавасць да беларускамоўнай адукацыі

“З кожным годам павялічваецца колькасць ахвотных бацькоў аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўныя групы ў садках і класы ў школах. Хоць гэты працэс і павольны”, – адзначыў у інтэрв’ю для нашага радыё старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Віктар Парфёненка.

Ён дадае, што найперш гэтае пытанне залежыць ад ініцыятывы саміх бацькоў:

– Нам у аддзеле адукацыі так літаральна і патлумачылі, што мы як грамадская арганізацыя – гэта адно, але большую вагу маюць менавіта бацькі, якія вырашаць аддаваць сваіх дзяцей у беларускую групу. Мы як арганізацыя можам толькі дапамагчы арганізацыйна, але самі бацькі павінны таксама, як кажуць, не спаць у шапку.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у мінулым навучальным годзе па Гарадзеншчыне на беларускай мове навучалася 14 897 дзяцей, гэта 13,45% ад іх агульнай колькасці. Калі казаць пра школы, то аддаць дзіця ў беларускі клас можна ў сярэдніх школах №32 і №34 абласнога цэнтра. Заявы прымаюцца да 28 жніўня ўключна.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/rastse-tsikavasts-da-belaruskamounaj-a/

31.07.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты