Навіны

Юбілейныя і круглыя даты каляндара Гарадзеншчыны на жнівень

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на жнівень 2018 году

1 жніўня

75 гадоў таму (1943) – У ўрочышчы Батароўка каля Наваградку фашыстамі былі расстраляныя 11 сясьцёр-назарэтанак. 6.3.2000 яны былі беатыфікаваныя.

2 жніўня

185 гадоў таму (1833) – У Гародні каля Скідзельскай заставы (раён сёньняшняга аўтавакзалу) павешаны Міхал Валовіч, арганізатар нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстаньня 1830-31. Нараджэнец Парэчча (Слонімскі р-н).

4 жніўня

180 гадоў таму (1838) – У Валожыне нарадзіўся Юзаф Беркман, жывапісец, удзельнік паўстаньня 1863-64, ваяваў на Ашмяншчыне.

45 гадоў таму (1973) – У Чыкага памёр Міхал Урбановіч, беларускі культурны дзеяч, педагог, каталіцкі сьвятар у замежжы (ЗША). Пахаваны на чыкагскіх могілках Сьв. Казімера. Нараджэнец Астрыны.

5 жніўня

110 гадоў таму (1908) – Памёр Валеры Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз. Нараджэнец Жалудка (Шчучынскі р-н).

80 гадоў таму (1938) – У Курапатах пад Менскам быў расстраляны Мітрафан Тамільчык, беларускі фізік, выкладнік Беларускага палітэхнічнага інстытуту. Нарадзіўся ў вёсцы Хадзявічы (Слонімскі р-н) у 1896.

12 жніўня

70 гадоў таму (1948) – У Чэхаславаччыне савецкімі карнымі органамі былі арыштаваныя Янка і Ларыса Геніюшы, пазьней засуджаныя да 25 гадоў савецкага канцлягеру.

13 жніўня

95 гадоў таму (1923) – У в. Католышы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Самсон Пярловіч, сябра Саюзу Вызваленьня Беларусі, беларускі паэт, вязень ГУЛАГу.

15 жніўня

160 гадоў таму (1858) – Нарадзіўся (у Гарадзенскай губ.) Міхаіл Пліс, беларускі грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар.

18 жніўня

40 гадоў таму (1978) – У Гервятах (Астравецкі р-н) памёр Станіслаў Хадыка (нар. 125 гадоў таму у 1893 на Віленшчыне), беларускі каталіцкі сьвятар, вязень савецкіх канцлягераў. Прац. у Казловічах (Гарадзенскі р-н), Гервятах.

19 жніўня

170 гадоў таму (1848) – У Вільні памёр Міхал Палінскі-Пёлка, педагог, матэматык. Нараджэнец Слонімшчыны.

20 гадоў таму (1998) – У Гародні памёр Валянцін Шаўцоў, беларускі педагог, дырэктар СШ №26. Пахаваны на могілках каля станцыі Аульс пад Гародняй.

22 жніўня

40 гадоў таму (1978) – У Менску памёр Піліп Пестрак, беларускі літаратар, актывіст КПЗБ. Пахаваны на менскіх Усходніх могілках. У 1927-29 жыў у Слоніме. Быў зьняволены польскімі ўладамі ў Гарадзенскую турму.

27 жніўня

25 гадоў таму (1993) – У вёсцы Азярніца (Слонімскі р-н) памёр Алесь Сучок (сапр. Пятро Дабрыян) беларускі паэт, актыўны змагар за адкрыцьцё беларускіх школ на Гарадзеншчыне. Пахаваны ў Азярніцы.

29 жніўня

125 гадоў таму (1893) – У Гародні нарадзіўся Станіслаў Жыўна (памёр у 1940-ыя), натураліст, калекцыянер, ствараннік у 1926-ым годзе ў Гародні музея прыроды.

31 жніўня

250 гадоў таму (1768) – У в. Жукоўшчына (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Раймонд Корсак, паэт, удзельнік паўстаньня 1794.

01.08.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты