Навіны

Зянон Пазьняк: Расея – разбуральны спрут

Гібрыдная акупацыя Беларусі знутры – гэта тая форма вайны, якая прывяла да ўлады Лукашэнку. 

Гібрыдная акупацыя Беларусі знутры – гэта тая форма вайны, якая прывяла да ўлады Лукашэнку. Пра гэта намі гаворыцца з 1994-га года. Але адсутнасць нацыянальных беларускіх СМІ, захоп іх рускай агентурай не далі магчымасці прабіцца гэтым ведам нават ў палітычныя вяршыні грамадства, хоць пісалася мноства артыкулаў аб унутраннай акупацыі Беларусі, друкаваліся кнігі. Веды ў шырокае разуменне не прабіліся.

Маскоўская агрэсія супраць Украіны, захоп Крыма і Данбаса, аднак, паспрыялі адэкватным поглядам на рэчаіснасць і ў часткі беларускага грамадства. Украінцы і шмат якія беларусы ўбачылі, якім разбуральным спрутам з’яўляецца Расея на целе чалавецтва. Вечнае бядотнае існаванне рускіх людзей і рабская псіхалогія, калі яна становіцца агрэсіўнай ідэалогіяй, яна робіцца небяспечнай разбуральнай сілай. Сацыяльны і палітычны вопыт камунізма (ідэалогіі нізоў) быў катастрафічны для чалавецтва.

Пасля ўпадку ідэалогіі камунізма з’явілася імперская ідэалогія «русского мира». Сваім ворагам гэтая агрэсіўная ідэалогія лічыць усё чалавецтва.

Палітыка «русского мира» была сфармулявана ў агульных рысых у жніўні 1995 года ў так званай дактрыне Ельцына аб знешняй палітыцы Расеі.  Да слова, шпіёнска-дыверсійнай методыкай захопу Расея карыстаецца здаўна, найбольш характэрна – з XVIII-га стагоддзя  (падзелы Рэчы Паспалітай). З прыходам да ўлады КГБ  палітыка «русского мира» імкліва набірае агрэсіўныя  формы расейскай гібрыднай вайны.

Трэба мець на ўвазе, што ў заходнім свеце няма дзяржавы і няма моцы, якая магла б на ўзроўні супрацьстаяць расейскай сіле і тактыцы вядзення гібрыднай вайны. Таталітарная арганізацыя расейскай дзяржавы дае магчымасць усе галіны ўлады і грамадства (прэсу, друк, радыё, тэлебачанне, спорт, бізнэс, суды, пракуратуру, крымінал, выканаўчую і заканадаўчую уладу, войска, паліцыю,  спецслужбы і г. д.) – усё падпарадкаваць адзінай дзяржаўнай палітыцы, выканаўчай і арганізуючай сілай якой з’яўляюцца спецслужбы (найперш ГРУ і ФСБ). На дэмакратычным Захадзе такая структура дзяржавы не існуе і ў бліжэйшай будучыні ў прынцыпе не можа быць. Па сваёй прыродзе заходняя сістэма дзяржавы не ў стане нават арганізаваць палітыку інфармацыйнай вайны (Тым больш кшталту расейскай). СМІ там выконваюць прынцыпова іншыя функцыі, чым ў Расеі (і ў колішнім СССР).

Падрыхтоўка Расеі да захопніцкай вайны – гэта перш за ўсё пагроза Беларусі.

Патрэбна дэталёвае вывучэнне становішча і мабілізацыя людзей на гатовасць да адбіцця расейскай агрэсіі супраць Беларусі, якая рыхтуецца бесперапынна.

  1 жнівень 2018 г.                                                                                         Зянон Пазьняк


https://www.racyja.com/palityka/zyanon-paznyak-raseya-razburalny-spru/

02.08.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты