Навіны

Мя­жа ўця­кан­ня і спа­дзя­ван­ня

За пра­цай, за хле­бам, за леп­шым уця­ка­юць з ва­ен­най зо­ны і рас­па­чы­на­юць вы­бу­доў­ваць сваё жыц­цё ча­ста з ну­ля. Тут усё з’яў­ля­ец­ца вы­ба­рам кож­на­га дня, кож­най га­дзі­ны. Вы­ехаць за пра­цай, за­раб­ляць гро­шы, ці ін­ве­ста­ваць іх на­зад у сваю ўкра­ін­скую бу­ду­чы­ню? Або толь­кі за­ра­біць, каб пра­кар­міць сям’ю і жыць бя­гу­чым днём без вя­лі­кіх спа­дзя­ван­няў на леп­шае? Ці мо ле­пей пай­с­ці па шля­ху кла­січ­на­га, эка­на­міч­на­га эміг­ран­та, які ўсі­мі сва­і­мі сі­ла­мі, за­ціс­нуў­шы зу­бы, хо­ча на­заў­сё­ды стаць гра­ма­дзя­ні­нам ін­шай кра­і­ны? Та­ды рас­п­лыс­ці­ся і асі­мі­ля­вац­ца ў куль­тур­ным мо­ры ін­шых на­ро­даў? Які тут шлях пра­віль­ны, ка­лі твае спа­дзя­ван­ні на спра­вяд­лі­выя пе­ра­ме­ны ў кра­і­не на­да­лей за­ста­юц­ца ілю­зі­яй? І не хо­чаш ужо ду­мак пра чар­го­вы Май­дан, бо на кры­ві і слё­зах сум­лен­ных лю­дзей свой па­лі­тыч­ны і ка­руп­цый­ны ка­пі­тал на­да­лей бу­дуць на­рош­ч­ваць пе­ра­фар­ба­ва­ныя зграі тых жа са­міх ша­ка­лаў. Не ваў­коў, бо ваў­кі га­нар­лі­выя, за сваю бу­ду­чы­ню і сва­бо­ду зма­га­юц­ца да апош­ня­га. Ваў­кі — са­мы леп­шы звя­ры­ны ва­ры­янт ра­зу­мен­ня мі­фіч­най ка­зац­кай спра­вяд­лі­вас­ці.

Мо­жа ме­на­ві­та і та­му ар­га­ніч­нае пам­к­нен­не бе­ла­ру­саў да спра­вяд­лі­вас­ці спа­ра­дзі­ла на на­шых зем­лях сін­д­ром ле­ген­дар­на­га бе­ла­ру­ска­га ваў­ка­ла­цтва. Так раз­ві­та­га і апі­са­на­га кас­міч­на­пры­род­на­га асо­баў­т­ва­рэн­ня не зной­дзеш у ін­шых дзяр­жа­ва­ства­раль­ных ле­ген­дах на­цыі. На­га­даю, што ле­ген­дар­ных зас­на­валь­ні­каў Ры­ма пра­кар­мі­ла ваў­чы­ца, але яны не ста­лі ваў­ка­ла­ка­мі. А тут наш пра­ва­слаў­ны князь Усяс­лаў Ча­ра­дзей ці ж сваю ма­гут­насць і сі­лу наў­п­рост не браў са сва­ёй пра­аб­ра­жэн­скай воў­ча­ча­ла­веч­нас­ці? Бо ж ка­лі гэ­тай праў­ды не зна­хо­дзіш у ча­ла­ве­чым све­це, у ад­чаі ты згод­ны яе шу­каць у пры­род­на­звя­ры­ным ро­дзе. І гэ­та не з’яў­ля­ец­ца ані­я­кім да­га­во­рам з чор­там, а про­ста дзей­с­ным спо­са­бам вы­жы­ван­ня і ад­ва­ёў­ван­ня сва­ёй зям­ной і ду­хоў­най пра­сто­ры, каб не звар’­я­цець. Пра­шу пра­ба­чэн­ня за гэ­тае ад­ступ­лен­не ад га­лоў­най тэ­мы, але ві­даць поў­ня і так рэд­кае поў­нае заць­мен­не Ме­ся­ца ў мі­ну­лую пят­ні­цу па­кі­ну­лі заў­ва­жаль­ны ад­бі­так і на ма­іх роз­ду­мах. Ня­бач­ная пу­па­ві­на ваў­ка­ла­цтва спа­лу­чае хі­ба на­да­лей нас у аст­раль­на­ляс­ной бе­ла­ру­скай ту­тэй­шас­ці.

Вяр­та­ем­ся ад­нак да па­меж­най ту­тэй­шас­ці. Аг­ра­мад­ныя чэр­гі на поль­ска­ўкра­ін­скай мя­жы ма­юць і свае вы­то­кі ў за­ка­на­даў­чым ак­це... поль­скай дзяр­жа­вы, якая хо­ча на амаль мі­льён­най ар­міі тут пра­цу­ю­чых ук­ра­ін­цаў не толь­кі за­раб­ляць, але роз­ны­мі спо­са­ба­мі пры­ваб­лі­ваць да па­ста­ян­на­га жы­хар­ства ў сва­ёй кра­і­не. Наў­п­рост мож­на на­ват ска­заць, што дзя­сят­кі ты­сяч лю­дзей з дня на дзень бу­дзе ста­на­віц­ца за­лож­ні­ка­мі сва­ёй аш­чад­нас­ці і хіт­рун­ства поль­скай ад­мі­ніст­ра­цыі. Ну і зра­зу­ме­ла, пры­тым па­паў­нян­ня поль­ска­га бю­джэ­ту. Ме­на­ві­та гра­ма­дзя­нам Ук­ра­і­ны даз­во­ле­на на­бы­ваць і рэ­гіст­ра­ваць аў­та­ма­шы­ны ў Поль­ш­чы. У та­кім вы­пад­ку ўкра­ін­цам не трэ­ба пла­ціць вы­со­ка­га мыт­на­га збо­ру, пры­во­зя­чы ма­шы­ну на ра­дзі­му. Гэ­та маг­чы­мае пры вы­ка­нан­ні дзвюх умоў: саў­лас­ні­кам аў­то му­сіць быць гра­ма­дзя­нін Еў­ра­са­ю­за (вя­до­ма, най­час­цей бы­вае ім поль­скі ка­ле­га), дру­гая ўмо­ва, бу­ду­чая ўжо ад­ка­зам ук­ра­ін­скіх мыт­ных служ­баў на склаў­шу­ю­ся сі­ту­а­цыю, гэ­та аба­вяз­ко­вае пе­ра­ся­кан­не та­кой ма­шы­най поль­скай мя­жы раз на пяць дзён. Зра­зу­ме­ла, што та­кая юры­дыч­ная сі­ту­а­цыя моц­на ўплы­вае на па­меж­ны рух і час ча­кан­ня на яе пе­ра­ся­чэн­не. Па­вод­ле ста­ты­стык у Поль­ш­чы ўжо за­рэ­гіст­ра­ва­на звыш шас­ці­дзе­ся­ці ты­сяч та­кіх ма­шын, а іх коль­касць на­да­лей рас­це, асаб­лі­ва ў ка­му­ні­ка­цый­ных ад­дзя­лен­нях Люб­лін­ска­га і Пад­кар­пац­ка­га ва­я­вод­стваў. У мно­гіх вы­пад­ках зда­ра­ец­ца і так, што са­ма­хо­ды не рэ­гіст­ру­юц­ца па па­ло­ве, як ме­ла быць на гра­ма­дзя­ні­на Ук­ра­і­ны і Поль­ш­чы, а на­пры­клад па­ляк ста­но­віц­ца ўлас­ні­кам толь­кі дзе­ся­ці ад­сот­каў ма­шы­ны, або яш­чэ і менш. У та­кім вы­пад­ку ад­к­ры­тай та­ям­ні­цай з’яў­ля­ец­ца тое, што на та­кіх да­мо­вах за­раб­ля­юць поль­скія пар­т­нё­ры. А за­ко­нам гэ­та за­ба­ро­не­на. Бе­ру­чы агуль­на пад ува­гу, што кож­ная з ма­шын му­сіць пе­ра­ся­каць мя­жу раз у пяць дзён, не цяж­ка па­лі­чыць, што дае гэ­та ўжо як мі­ні­мум ча­ты­ры з па­ло­вай мі­льё­наў пе­ра­ез­даў праз мя­жу ця­гам го­да. Ста­ты­сты­кі ра­стуць, гро­шы плы­вуць, а лю­дзі ў чэр­гах пла­чуць і прак­лі­на­юць. І ча­кан­не асаб­лі­ва па два­нац­цаць га­дзін у вы­ход­ныя з’яў­ля­ец­ца ад­ным з вы­ні­каў гу­лян­ня ў аб­сур­д­ныя за­ко­ны быц­цам так зва­ных уза­е­мас­п­ры­яль­ных са­бе дзяр­жаў. Пра ін­шыя па­ра­док­сы па­меж­ных шля­хоў у на­ступ­ным тыд­ні.

Яў­ген ВА­ПА

04.08.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты