Навіны

На Дзятлаўшчыне прайшоў другі абласны фэст беларускай паэзіі (фота)

У вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна 4 жніўня прайшоў другі абласны фэст беларускай паэзіі. У мясцовасці, якая дала Беларусі ажно трох сялянскіх паэтаў, пару гадоў таму быў усталяваны памятны камень у іх гонар. Летась каля сімвалічнага помніка прайшлі выступы паэтаў і бардаў. Сёлета адбылося яшчэ адно свята.

Яго арганізавала Дзятлаўская раённая суполка ТБМ пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага краязнаўчага музея, а таксама Гарадзенская абласная філія Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Ад яе імя слова на пачатку трымаў старшыня Валянцін Дубатоўка. Вёў імпрэзу літаратар Сяргей Чыгрын. Песні пад гітару выконвалі Таццяна Матафонава-Грыневіч, Сяргей Чарняк, масквічка Міла Ражкова (якая запісала ўжо беларускамоўны альбом і яшчэ сінгл), Міхась Зізюк, вершы чыталі мясцовыя дзятлаўскія паэткі, Мікола Канановіч, Юрка Голуб, Ала Петрушкевіч, Ала Нікіпорчык, Станіслаў Суднік, выступіў літаратуразнавец Аляксей Пяткевіч. Цікавыя ўспаміны агучылі і вяскоўцы з Зачэпічаў.

Душой ўсёй культурніцкай імпрэзы быў Валерый Петрыкевіч, мясцовы краязнавец і грамадскі актывіст, вядомы сваімі ўнікальнымі арганізатарскімі здольнасцямі.  

06.08.2018

праваабарончыя сайты