Навіны

У Дзятлаве адкрылі шыльду ў гонар Міхаіла Петрыкевіча (фота)

4 жніўня на будынку Дзятлаўскага раённага краязнаўчага музея ўрачыста была адкрытая шыльда ў гонар яго заснавальніка, вядомага краязнаўца і рупліўца беларушчыны Міхаіла Петрыкевіча. Яе адкрыццё фактычна амаль супала з 105-мі ўгодкамі з дня нараджэння прадстаўніка Наваградчыны, які нарадзіўся 31 ліпеня ў вёсцы Падкасоўе. 

Ініцыятыва ўсталявання такой шыльды належала сыну Петрыкевіча - ведамаму сёння на ўсю Беларусь краязнаўцу Валеры Петрыкевічу і іншым неабыякавым дзятлаўцам, некаторыя з якіх, як прыкладам, наступны дырэктар музея Фёдар Красюк, добра памятаюць заснавальніка музея.

На адкрыцці шыльды выступілі барды Сяргей Чарняк, Тацяна Матафонава і Міла Ражкова. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі адмысловы слайдавы фільм з аповядам біяграфіі Міхаіла Петрыкевіча.

На ўрачыстасці прысутнічалі госці з розных гарадоў вобласці - Гародні, Слоніма, Ліды, Наваградка, а таксама мясцовыя жыхары.

04.08.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты