Навіны

Мяжа надзеі і грошай

Ой мя­жа, мя­жа. Коль­кі ты нер­ваў і пя­чон­кі вы­я­да­еш ту­ры­стам і пе­ра­ся­ка­ю­чым ця­бе па­ста­ян­на кан­т­ра­бан­ды­стам, пра­фе­сі­я­наль­ным ша­фё­рам. Коль­кі слёз, кры­ві і га­рэл­кі пра­лі­ло­ся і пра­лі­ва­ец­ца за шчас­лі­выя пе­ра­ез­ды па­між су­сед­ні­мі дзяр­жа­ва­мі... Ці ж на­ка­на­ва­на быць веч­на та­ко­му па­рад­ку па­між Ус­хо­дам і За­ха­дам Еў­ро­пы? Пі­саў я і пі­шу пра мя­жу з дум­кай пра ша­фё­раў лег­ка­ву­шак. Зу­сім не раз­бі­ра­ю­ся ў сі­стэ­ме пра­цы, ча­кан­ня і злос­ці ша­фё­раў аў­та­фу­раў. Ад­нак ка­лі ба­чу і чую ка­мю­ні­ке пра іх­нія чэр­гі і праб­ле­мы з пра­ез­дам, то хі­ба на­шы кло­па­ты пры іх­ніх — уся­го дро­бязь. Ча­са­мі жах­лі­ва гля­дзець на кі­ла­мет­ро­выя чэр­гі, у якіх яны ста­яць па­кор­лі­ва ў ча­кан­ні да­ез­ду да мыт­на­га кан­т­ро­лю. А по­тым го­няц­ца як ша­лё­ныя, каб не згу­біць ча­су і гро­шай, прыз­на­ча­ных іх­ні­мі фір­ма­мі і за­каз­чы­ка­мі та­ва­раў. Поў­нае ша­лен­ства, якое вя­дзе да па­вы­ша­най ры­зы­кі ў да­рож­ным ру­ху. Кож­ны, хто па­да­рож­ні­чае па аў­та­да­ро­гах, доб­ра ве­дае, у чым праб­ле­ма і не­бяс­пе­ка з аў­та­фу­ра­мі. Тут гро­шы нак­руч­ва­юць кан’­юн­к­ту­ру для пе­ра­во­зак і бя­ду для астат­ніх удзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху. Пе­ра­воз аў­та­фу­раў чы­гу­нач­ным тран­с­пар­там гэ­та адзін з маг­чы­мых ва­ры­ян­таў аб­ляг­чэн­ня та­кой скла­да­най сі­ту­а­цыі ў еў­ра­пей­скіх пе­ра­во­зах, так­са­ма і ў эка­ла­гіч­ным пла­не. Але тут не мне гэ­та ра­шаць ці вы­праў­ляць. Ба­чыў­шы ад­нак умо­вы, у якіх пры­хо­дзіц­ца пра­во­дзіць час на мя­жы пра­фе­сі­я­наль­ным ша­фё­рам, сло­вы спа­чу­ван­ня для іх — нар­маль­ная, ча­ла­ве­чая рэ­ак­цыя.

Доб­ра па­ду­маў­шы, за­раз для пра­цу­ю­чых там па­меж­ні­каў і мыт­ні­каў гэ­та так­са­ма ня­лёг­кі ка­ва­лак хле­ба. Яс­на, гэ­та яны ў на­шым пер­шым про­стым ра­зу­мен­ні з’яў­ля­юц­ца ўла­да­ра­мі і амаль ба­га­мі па­меж­най зо­ны. Бо ж усё, што гор­шае і дрэн­нае нас там су­стра­кае, не­паз­беж­на аса­цы­ю­ец­ца з іх пра­цай і па­во­дзі­на­мі. Та­му ні­чо­га дзіў­на­га, што мя­нуш­кі, якія ат­рым­лі­ва­юць яны ад пе­ра­ся­ка­ю­чых мя­жу, па­доб­ныя да ся­бе на лю­бым ад­рэз­ку ўсход­няй мя­жы. Ча­сам на­ват па­даз­раю, што ту­ды пруц­ца пра­ца­ваць асо­бы з ней­кі­мі скры­ты­мі псі­ха­па­тыч­ны­мі схіль­нас­ця­мі, якім пры­ем­насць да­стаў­ляе здзек і пры­ні­жэн­не ча­ла­ве­чай год­нас­ці. Ці­ка­ва, ці ў псі­ха­тэ­стах пе­рад пры­ё­мам іх на служ­бу дас­ле­ду­ец­ца так­са­ма іх стаў­лен­не і эм­па­тыя да дру­го­га ча­ла­ве­ка ва ўмо­вах стрэ­са­вай пра­цы? Ма­быць, ме­на­ві­та тут спра­цоў­вае ад­ва­рот­ны гу­ман­ны дэ­віз: больш эм­па­тыі — менш шан­цаў на пра­цу. З ма­іх шмат­га­до­вых на­зі­ран­няў вы­ні­кае, што, на жаль, прад­стаў­ні­цы пры­го­жа­га по­лу з боль­шай за­яд­лас­цю не толь­кі пра­вя­ра­юць па­да­рож­ні­каў, але і вель­мі ча­ста сва­і­мі дзе­ян­ня­мі і ка­мен­та­ры­я­мі да­во­дзяць лю­дзей да слёз. Са­мае рас­паў­сю­джа­нае гэ­та звяр­тан­не на «ты» да лю­дзей па­да­рож­ні­ча­ю­чых з Ус­хо­ду. «Ты­кан­не» — гэ­та та­кое пан­скае і ўла­дар­скае. «Я з Ва­мі на тыч­кі не ха­дзіў», — не па­чу­е­це ад­ка­зу на та­кія па­во­дзі­ны па­меж­ных служ­боў­цаў. Ніх­то не пра­тэ­стуе, каб не на­ра­біць са­бе кло­па­ту з пе­ра­ся­чэн­нем мя­жы за­раз і на бу­ду­чыя пе­ра­ез­ды.

З дру­го­га бо­ку за­бы­вем ча­ста, што іх­няя пра­ца гэ­та вы­нік рас­па­ра­джэн­няў, хай і са­бе най­больш дур­ных, бу­ду­чых вы­ні­кам па­лі­тыч­ных і гас­па­дар­чых вой­наў і гуль­няў у су­час­ным све­це. А па­меж­ні­кі і мыт­ні­кі на­ту­раль­ным чы­нам ста­но­вяц­ца за­лож­ні­ка­мі та­кіх рас­па­ра­джэн­няў, якія ча­ста мя­ня­юц­ца, лі­та­раль­на што­ме­сяц. Па­мя­тай­ма, што мя­жа гэ­та зо­на па­вы­ша­най ры­зы­кі ка­руп­цыі пра­цу­ю­чых там лю­дзей, якія не па­він­ны да­зво­ліць ся­бе пе­ра­ку­піць ама­та­рам вя­лі­ка­га за­роб­ку ці аба­ро­ту та­ва­ра­мі, ча­ста на­ват та­кі­мі, якія ня­суць паг­ро­зу для жыц­ця лю­дзей ці з’яў­ля­юц­ца вы­ні­кам ра­баў­ніц­кай дзей­нас­ці зла­чын­ных гру­по­вак. Доб­ра са­бе ад­нак ус­ве­дам­ля­ем, што маш­таб­ныя, фі­нан­са­выя зла­чын­ствы на ме­жах у рэ­аль­нас­ці ўзні­ка­юць дзя­ку­ю­чы перш за ўсё зла­чын­цам у бе­лых каў­не­ры­ках, якія дзя­ку­ю­чы не­да­ска­на­лым мыт­ным за­ко­нам і мі­ні­стэр­скім рас­па­ра­джэн­ням ма­юць маг­чы­масць гра­біць дзяр­жа­ву на мі­льё­ны еў­ра з на­леж­ных ёй па­дат­каў. Не трэ­ба да­лё­ка шу­каць, да­стат­ко­ва па­гля­дзець, што дзе­я­ла­ся на за­ход­няй поль­ска­еў­ра­са­юз­най мя­жы з мы­там на роз­ныя гру­пы па­лі­ва ці ал­ка­го­лю. Якія пат­ра­ты па­цяр­пеў бю­джэт і хто на гэ­тым на­жыў­ся да кан­ца ні­ко­лі не да­ве­да­ем­ся. Бо мя­жа гэ­та та­кія вя­лі­кія гро­шы, пра якія нам, пас­лух­мя­на там вы­стой­ва­ю­чым, цяж­ка ўя­віць.

Яў­ген ВА­ПА

09.08.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты