Навіны

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка

Генадзь Фядыніч у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Генадзь Фядыніч у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

У судзе Савецкага раёна Мінска слухаецца “справа прафсаюзаў” па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Учора пасля допыту сведак і вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы суд прыступіў да допыту непасрэдна абвінавачваных.  8 жніўня апытвалі Генадзя Фядыніча.

Суддзя Марына Фёдарава, між іншага, паведаміла, што суд даручыў Генеральнай пракуратуры правесці праверку наконт ціску на сведак з боку прадстаўнікоў УДФР (дазнавацелей) у межах арт. 173 і 174 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта заяўляла большасць дапытаных у судзе сведак.

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў першы дзень.  

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў другі дзень.  

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт сведак і праслухоўванне тэлефонаў.

Суд па “справе прафсаюзаў”: што не сказаў супрацоўнік ДФР? 

Суд па “справе прафсаюзаў”: непераканаўчая доказная база і палова тома ананімак 

Суд па "справе прафсаюзаў": што пачуем у панядзелак?

Суд па “справе прафсаюзаў”: пра афіцыйныя запыты Рэспублікі Беларусь Літве, Швецыі, Даніі 

Суд па “справе прафсаюзаў”: паўторны выклік сведкаў і таямнічы буран 

Падтрымаць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка прыйшоў былы Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Фота: ПЦ
Падтрымаць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка прыйшоў былы Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

 

Падтрымаць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 9 жніўня прыйшоў былы Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, актывісты прафсаюза, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Усяго на працэсе каля 30-ці чалавек.

Суддзя Фёдарава вырашыла агалосіць пратакол допыта Фядыніча  падчас следства 2 жніўня 2017 года  "па прычыне істотных супярэчнасцей".

Па факце правядзення семінараў ад прафсаюза  3F, у прыватнасці атрымання грошай, у пратаколе: “Не памятаю, ці атрымліваў грошы ад 3 F” У судзе: “Не атрымліваў у 2011 г".

Тлумачыць: "Падтрымліваю паказанні дадзеныя ў судзе. Допыт ад 2 жніўня быў пасля ператрусу, Насамрэч мог не памятаць".

Суддзя дапытвае наконт супярэчнасцей наконт перакладчыка Шчукіна, сейфаў у офісе РЭП, канфліктых сітуацый з працаўнікамі РЭП.

Федыніч падтрымлівае паказанні дадзеныя ў судзе. Суддзя спыталася пра Запрыварыну. Падчас следства, ён казаў, што не было ні з кім канфлікта. Але Фядыніч растлумачыў, што следчыя пыталіся пра сапраўдны час, а не пра 2011-2015 г.

Суд пачынае дапытваць Ігара Комліка.

Комлік зачытвае з паперы аналіз прад'яўленага абвінавачвання, дзе цалкам адмаўляе інкрымініруемыя абвінавачаванні. Спасылаецца на міжнародныя нормы, дзе сказана, што дзяржаўныя ўлады не павінны ўмешвацца ў дзейнасць арганізацыі працоўных прафсаюзаў і г.д

"Прафсаюз РЭП меў права быць у складзе глабальнай арганізацыі IndustriALL, а значыць кожны сябра РЭП ёсць сябра IndustriALL. "Я надзеў майку РЭП! (Здымае звычайную майку, а пад ёй майка з лагатыпам прафсаюза РЭП), у правай кішэні мае грошы (дастае грошы 5 рублёў), з якіх я заплаціў падаткі. Што змянілася з маім статусам? Я перастаў быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь?"

Здымае майку РЭП, а там майка IndustriALL.

"А цяпер што змянілася? Я ўсё яшчэ сябра РЭП. Грошы мае кладу ў іншую кішэню!" (Кладзе 5 рублёў у левую кішэню). Здымаю майку IndustriALL, бо неяк горача, так?"

Далей зачытвае. Побач ляжаць дзве майкі РЭП і Індустрыал...

а


Генадзь Фядыніч быў затрыманы 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і па месцы працы адбыліся ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакументы. На офіс арганізацыі накладзены арышт.  Пазней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе за межы краіны.

Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка і фінансавыя дакументы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году па 2 кастрычніка 2017 году. Яго таксама вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

        Што вядома па “Справе прафсаюзаў”? 

  • Следства доўжылася амаль год. Яго працягвалі некалькі разоў: 13 снежня 2017 года, 2 лютага і 2 траўня 2018 года. Мяняўся і павялічваўся склад следчай групы.
  • За гэты час былі дапытаныя больш за 800 сябраў незалежнага прафсаюза РЭП.
  • Крымінальная справа налічвае 11 тамоў.
  • 8 траўня Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ). 

У падтрымку лідэраў прафсаюза РЭП выступілі з сумеснай заявай шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў,  іншыя міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі.

Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

http://spring96.org/be/news/90533

 

праваабарончыя сайты