Навіны

Пракурор па "справе прафсаюзаў": "Спагнаць з Фядыніча і Комліка 22 867.10 рублёў"

Бок абвінавачвання - пракуроры Вадзім Казей і Ірына Арлоўская ў судзе па «справе прафсаюзаў». Фота: ПЦ "Вясна".

 

Бок абвінавачвання - пракуроры Вадзім Казей і Ірына Арлоўская ў судзе па «справе прафсаюзаў». Фота: ПЦ "Вясна".

Дзесяты дзень суд Савецкага раёна Мінска разглядае крымінальную справу па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Суддзя – Марына Фёдарава.

Важна: зранку 9 жніўня супрацоўнікі міліцыі спехам выклікалі на допыты сведкаў "справы прафсаюзаў", якія ў судзе адмовіліся ад сваіх ранейшых паказанняў, дадзеных пад час следства. Такое даручэнне Генеральнай пракуратуры вынес суд, пасля таго, як бальшыня сведак заявіла на працэсе, што следчыя аказвалі на іх ціск, пагражалі непрыемнасцямі, аж да арышту.

Каментуючы ўчорашняе судовае паседжанне, а менавіта праслухоўванне аўдыёзапісаў тэлефонных перамоваў Фядыніча і Комліка, Генадзь Фядыніч звярнуў увагу на тое, што праслухоўванне вялося з грубым парушэннем заканадаўства:

“Следчыя звярнуліся да пракуратуры 14 чэрвеня мінулага года, каб яна дала дазвол на праслушку. Дазвол гэты быў атрыманы з 15 ліпеня. Але на паседжанні мы чуем, што праслухоўванне нашых тэлефонаў адбывалася 5,6,7,10 і 11 ліпеня, то бок раней за тую дату, з якой дзейнічаў дазвол ад пракурора! А калі дадзеныя атрыманыя не ў адпаведнасці з законам, яны не маюць ніякай юрыдычнай сілы і не могуць уключацца ў гэтую крымінальную справу”.

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў першы дзень.  

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў другі дзень.  

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт сведак і праслухоўванне тэлефонаў.

Суд па “справе прафсаюзаў”: што не сказаў супрацоўнік ДФР? 

Суд па “справе прафсаюзаў”: непераканаўчая доказная база і палова тома ананімак 

Суд па "справе прафсаюзаў": што пачуем у панядзелак?

Суд па “справе прафсаюзаў”: пра афіцыйныя запыты Літве, Швецыі, Даніі 

Суд па “справе прафсаюзаў”: паўторны выклік сведкаў і таямнічы буран 

Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка

Ігар Комлік і адвакаты. Фота: ПЦ
Ігар Комлік і адвакаты. Фота: ПЦ "Вясна".

 

На судовым паседжанні 10 жніўня прысутнічае больш за 20 асобаў. Сярод іх — грамадскія актывісты, праваабаронцы, былы суддзя Катстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў,праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валеры Шчукін, Васіль Завадскі, палітык Алег Волчак, праваабаронца і сябра прафсаюзу РЭП з Воршы Васіль Бераснеў, кіраўніца бабруйскай гарадской арганізацыі РЭП Галіна Смірнова.

Суддзя працягвае даследваць змесціва дыскаў з аўдыёзапісамі тэлефонных перамоў.  Вывучаюць дакументы на замежнай мове, дзе пазначаны банк SЕВ.

Абарона: "Усе дакументы датаваны 3 сакавіка і ліпенем 2017 г. Файлы ўтрымліваюць толькі набор сімвалаў, нельга расцэньваць іх як лісты. Файлы не ўтрымліваюць ні адпраўніка, ні адрасата. Вывучаныя ў судзе файлы прадстаўляюць толькі набор знакаў".

Дзяржабвінавачанне і абарона задае пытанні Фядынічу з нагоды лістоў на электронных скрынях:
Фядыніч: "Электронная скрыня знаходзіўся на кампутары ў сакратара. Пасля сыходу вядомай Юліі ён не мяняўся. І пароль пасля яе сыходу не мяняўся. Памяняўся толькі 2 жніўня 2017 г. Гэта наогул не перапіска. Гэта незразумелая перасылка файлаў у адзін адрас. У мяне ў кабінеце няма кампутара. Што тычыцца скрыні neproblemarep@gmail.com, то калі б не гэтая крымінальная справа, я б нават не ведаў пра яе існаванне".

Фядыніч: "Высокі суд, звяртаю Вашу ўвагу, што лісты з электроннай скрыні neproblemarep@gmail.com былі адпраўленыя ў 5.20 і 5.28 раніцы. Цікава, хто так рана працуе?"
Комлік таксама сведчыць, што любой электроннай перапіскай займаўся сакратар. Кажа, што ў яго свая электронная скрыня. Фігуруе імя Святлана Радзевіч, але Фядыніч і Комлік не ведаюць такую. 

Вывучэнне іматэрыялаў справы ў судзе. Фота: ПЦ
Вывучэнне іматэрыялаў справы ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

 

Далей вывучаюць зместы дыскаў. Асабліва звяртаюць увагу на тэкставыя файлы на замежнай мове. Адзін з іх датыруецца 2006 г., другі 2007 г. Адзін з файлаў сведчыць аб "браніраванне нумароў у Расіі". Але ён пусты. У зале нічога зале не чуваць і не відаць. Усе абураюцца, але суддзя Фёдарава заяўляе: "без каментароў!"

Працягваецца вывучэнне дыскаў. 1 дыск. Перайшлі да дакументаў 2008 г.: пустыя файлы. Дакументы за 2011: не адчыняюцца. Дакументы за 2012 г.: не адчыняюцца. Дакументы за 2013: не адчыняецца. Дакументы за 2014 г.: незразумелы файл з прозвішчам Шчукін, файл на ангельскай мове.

Абаронца:  "Звяртаю ўвагу, што прагледжаныя файлы мелі фармат Word. Таму незразумела, ці гэта былі лісты наогул. Таму мы можам толькі здагадвацца аб прыродзе гэтых файлаў. 1 файл толькі адносіцца да 2011 г ..." Таксама абаронца ставіць пытанне аб неадпаведнасці фарматаў файлаў на дысках І на іншым носьбіце.

Наступныя дыскі таксама пустыя.  На іншым дыску - банкаўскія адрасы, рэгістры падаткавага ўліку. Не адчыняюцца дыскі, тэчкі на дысках.

Перапынак 15 хвілін.

Актывіст Леанід Кулакоў у судзе па
Актывіст Леанід Кулакоў у судзе па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна".

 

Па прычыне тэхнічных складанасцей астатнія дыскі будуць вывучаць пазней. Суд прыступае да агляду  флэш-карты, вынятай ў сведкі Юлі Юхнавец (агенткі КДБ).

Агалошваюць перапіску Белякова І Юхнавец: "Добры дзень, Юрый! У кватэры шумець можна?"
-Так, да 23.00.

Белякоў - Юхнавец: "Яны цябе пугалі чымсьці? Дзякуй, што адказала праўду. Ёсць прапанова зваліць з гэтай краіны, бо яны цябе ў спакоі не пакінуць, хочаш?"

- Хачу!

Дамаўляліся аб сустрэчы, таксама ў перапісцы прававы інспектар Белякоў паведаміў, што яна згодна з арт. 27 Канстытуцыі можа не сведчыць супраць сябе. Белякоў таксама нагадвае ёй, што гэта тычылася 2011 года, а яна там не працавала.

На флэшцы захаваныя фотаздымкі, у тым ліку размытыя, купюраў наміналам 200 еўра. Пракурор пералічвае іх нумары…

Называюць некалькі тэкстаў, падпісаных Жанай Запрыварынай. Файлы, якія нібыта былі знойдзеныя на электроннай скрынцы (з невядомага адрасу), чамусці змяшчаюцца ў справе ў фармаце Word.

Доўга вывучаюць ананімныя лісты на ангельскай мове за 2015 год.

Ігар Комлік звяртаецца да суда з заявай:

"Высокі суд, зноў паўтараю, ангельскую мову я не ведаю. Каб вывучыць мову, мне спатрэбілася б гадоў 10. Таму гэты дакумент фальсіфікаваны".

Абаронца:

"Звяртаем увагу, што на дысках увогуле адсутнічаюць файлы pdf. А таксама дыск не ў роўнай меры адпавядае пратаколу агляду".

У судзе па справе прафсаюзаў 10 жніўня. Фота: ПЦ
У судзе па справе прафсаюзаў 10 жніўня. Фота: ПЦ "Вясна".

 

У судзе абвешчаны перапынак да панядзелка, 13 жніўня. Пачатак паседжання ў 10-00.

 

 


Генадзь Фядыніч быў затрыманы 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і па месцы працы адбыліся ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакументы. На офіс арганізацыі накладзены арышт.  Пазней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе за межы краіны.

Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка і фінансавыя дакументы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году па 2 кастрычніка 2017 году. Яго таксама вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

        Што вядома па “Справе прафсаюзаў”? 

  • Следства доўжылася амаль год. Яго працягвалі некалькі разоў: 13 снежня 2017 года, 2 лютага і 2 траўня 2018 года. Мяняўся і павялічваўся склад следчай групы.
  • За гэты час былі дапытаныя больш за 800 сябраў незалежнага прафсаюза РЭП.
  • Крымінальная справа налічвае 11 тамоў.
  • 8 траўня Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ). 

У падтрымку лідэраў прафсаюза РЭП выступілі з сумеснай заявай шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў,  іншыя міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі.

Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

http://spring96.org/be/news/90543

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты