Навіны

Матолька праінспектаваў Гарадзеншчыну

Грамадскі актывіст і блогер Антон Матолька праехаў па Гарадзеншчыне, каб пабачыць праблемы, з якімі сутыкаюцца жыхары малых гарадоў. У Карэлічах, Ваўкавыску і Зэльве ён пабачыў шэраг праблем, з-за якіх людзі звяртаюцца на старонку 115.бел.

Пра 115.бел  кажа Антон Матолька :

– Сэрвіс для жыхароў, якія леняцца пісаць звароты ў райвыканкамы, але якія хочуць, каб не было ям у дварах, былі нізкімі бардзюры. Асвятленне ў пад’ездзе ці на вуліцы было. Газоны былі, высаджваліся дрэвы. Каб сачылі за ўпарадкаваннем горада і яго санітарным станам. Каб звярталі на гэта ўвагу і скардзіліся не толькі на кухні ці ў сацсетках адзін аднаму,  але і давалі зваротную сувязь прадстаўнікам горада.

На думку Антона Матолькі, у малых гарадах Гарадзеншчыны таксама ёсць невялікія праблемы:

– Мяне вельмі прыемна здзівілі ў некаторых гарадах. Асабліва Зэльва, дзе я нават не ведаў да чаго прычапіцца. Ям бачыў няшмат. Больш за ўсё іх у Ваўкавыску.

У бліжэйшых планах Антона Матолькі – пабачыць праблемы, з якімі сутыкаюцца жыхары Ліды і Шчучына.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/matolka-prainspektavau-garadzenshchy/

10.08.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты