Навіны

Мікалая Саляніка будуць судзіць 17 жніўня

У пятніцу, 17 жніўня, а 11:30 у будынку Кастрычніцкага раённага суда Гародні адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка.

Па словах спадара Мікалая, міліцэйскія і іншыя органы нрэшце знайшлі неабходную колькасьць "белых нітак", каб "дашыць" справу.

Напомнім, што разгляд гэтай адміністрацыйнай справы неаднаразова пераносіўся.

Мікалая Саляніка разам з іншым актывістам АГП Аляксандрам Лаўрэньевым 3 ліпеня бягучага году гвалтоўна і брутальна затрымалі людзі ў цывільным каля дома, дзе жыве Лаўрэнцьеў. Актывісты хацелі ў паласатых турэмных робах зладзіць флэш-моб і паказаць як парушаюцца грамадзянскія канстытуцыйныя правы ў Беларусі. 

Мікалай Салянік мае інваліднасць другой групы, у яго хворае сэрца. Неўзабаве пасля гвалтоўнага затрымання ён быў дастаўлены ў шпіталь. Праз дзень актывіст дакументальна зафіксаваў збіццё супрацоўнікамі сілавых структур. Пасля гэтага разгляд адміністрацыйнай справы быў адкладзены.

14.08.2018

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты