Навіны

Івашын: Мы ледзьве не фігуранты расстрэльных крымінальных спраў

На журналіста Дзяніса Івашына і выданне “Новы Час” бізнесовец  Аркадзь Ізраілевіч падаў спазыск у памеры больш за 20 тысяч даляраў. Аркадзь Ізраілевіч лічыць, што ў выданні быў апублікаваны шэраг артыкулаў, якія “істотна парушаюць такія нематэрыяльныя правы, як гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя”. Папярэдняе судовае пасяджэнне прызначана на 29 жніўня ў судзе Савецкага раёна Менска.

Гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын упэўнены, што сума спазыску непамерная і само патрабаванне складзена неахайна.

– Сам зыск складзены абсалютна неахайна, няграматна. Гэта можа сведчыць пра пэўны ўзровень і тое, як ён ставіцца да гэтай справы. Па-другое, сам памер маральнай кампенсацыі проста фантастычны. У прынцыпе, наколькі я ведаю, нават за забойствы сваякам выплочваюць сумы на парадак ніжэй.

Журналіст не выключае, што ён разам з рэдакцыяй будзе падаваць сустрэчны зыск на бізнесоўца Ізраілевіча:

– Мы зараз, я і рэдакцыя “Новага часу”, будзем прымаць супольнае рашэнне. І, я думаю, наша грамадзянская супольнасць азнаёміцца з ім цягам некалькіх дзён.

Івашын упэўнены, што гэты спазызк ад Ізраілевіча можа быць часткай кампаніі, разгорнутай супраць незалежных журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ivashyn-my-ledzve-ne-figuranty-rasstr/

16.08.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты