Навіны

Віталь Вановіч: Петыцыю падпісваюць вельмі ахвотна

Жыхары Ласосна-4, гарадзенскага мікрараёну аднапавярховых дамоў на ўскрайку Гародні, актыўна падпісваюцца пад петыцыяй да абласных уладаў. У петыцыі https://petitions.by/petitions/1733 жыхары патрабуюць, каб грунтавая дарога да іх дамоў ператварылася ў асфальтаваную. Гэта дарога – адзіная магчымасць сувязі мікрараёна, у якім няма ні дзіцячых пляцовак, ні крамаў, з асноўнай часткай горада.

Пра петыцыю распавядае адзін з яе стваральнікаў Віталь Вановіч:

– У нас пытанне да ўладаў наконт фінансавання будаўніцтва дарогі да нашага мікрараёна, таму што яе абяцалі, калі толькі пачалі прадаваць дамы. І многія і набывалі з надзеяй, што будзе дарога. Яна нібыта і павінна была з’явіцца, але па нейкіх незразумелых прычынах яе не збудавалі. І вось усе дамы раскуплены. Частка людзей засялілася, хтосьці робіць рамонт.

Жыхары мікрараёна амаль не  маюць спадзеву на ўлады, кажа Віталь Вановіч:

– Вялікага аптымізму наконт гэтага няма, таму што самае элементарнае – гэта сродкаў няма ў бюджэце. І на 2019 год нічога выдзеліць не могуць, таму што ёсць горшыя дарогі, можа ёсць садкі, паліклінікі, бальніцы і так далей.  Але, паколькі было нейкае абяцанне, усё ж такі, па непацверджаных чутках, дарогу хацелі будаваць. Можа ўсё ж такі такое шчасце здарыцца, і мы станоўчы адказ атрымаем.

Петыцыя гарадзенцаў была створана дзякуючы прыезду ў Гародню актывіста з Менска Антона Матолькі і прадстаўнікоў кампаніі petitions.by.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/vital-vanovich-petytsyyu-padpisvayuts-v/

16.08.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты