Навіны

Не стала Хведара Нюнькі

На 91-м годзе жыцця памёр беларускі грамадска-культурны дзеяч у Летуве Хведар Нюнька.

Ён нарадзіўся на Мастоўшчыне. З прыходам немцаў у 1941 годзе бацька наняў Хведару настаўніка нямецкай мовы, што пазней уратавала яго бацьку ад расстрэлу. Калі на бацьку зрабілі данос аб вывешванні чырвонага сцяга, Хведар патлумачыў па-нямецку ў камендатуры, што той парваў польскі сцяг з прыходам Чырвонай арміі ў 1939 годзе. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой Хведар Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага. Вучыўся на лясным факультэце Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Атрымаў размеркаванне ў Дзяржплан, аднак уладкаваўся на тры гады паводле спецыяльнасці інжынерам да 1959 года. Цягам 35 гадоў да 1992 года працаваў галоўным адмыслоўцам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні. З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадска-культурную працу па адраджэнні беларускасці ў Летуве. Быў сябрам прэзыдыуму Рады БНР з 1997 года.

Напісаў і выдаў у 2000 годзе ў Вільні кнігу “Мае ўспаміны”.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/pamyor-khvedar-nyunka/

16.08.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты