Навіны

Былы кіраўнік менскага СІЗА распавёў пра нюансы смяротнага пакарання ў Беларусі

Алег Алкаеў.

Алег Алкаеў.

15 жніўня праект «The люди» апублікаваў на сваім youtube-канале фільм, прысвечаны смяротнаму пакаранню ў Беларусі.

«Заўсёды былі запасныя стралкі, але страляў адзін. Часамі даводзілася і па чатыры разы страляць. Ну, не атрымліваецца з першай кулі. Лекар правярае – сэрца б’ецца. Можна пачакаць, калі памрэ, а можна яшчэ раз стрэліць. Рашэнне прымаў я», – распавядае былы кіраўнік менскага СІЗА № 1 Алег Алкаеў.

«Мяне агаломшыла, што ў галаве чалавека можа быць столькі крыві. Агаломшыў фантан з крыві з галавы», – узгадвае адно са смяротных пакаранняў, на якім прысутнічаў Алкаеў.

Паводле экс-кіраўніка менскага СІЗА № 1 выканаўцы смяротных прысудаў «ведалі, што робяць» і не пакутавалі праз гэта.

Акрамя брутальных падрабязнасцяў выканання смяротных прысудаў у фільме распавядаецца пра рэжым дня «смяротнікаў».

«У іх звычайна грошай няма. Прадукты ў шапіку яны не набывалі. У асноўным цыгарэты. У камерах сядзелі па дзве асобы. У нас было, здаецца, 17 камераў. Калі было шмат народу, то і па тры асобы сядзелі», – узгадвае Алкаеў.

Беларусь – адзіная ў Еўропе і СНД краіна, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. Міжнародная супольнасць неаднаразова заклікала беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. На рэферэндуме 1996 года 80,44 % беларусаў прагаласавалі супраць адмены смяротнага пакарання.

Алег Алкаеў – былы кіраўнік менскага СІЗА № 1 (1996-2001 гг.). Аўтар кнігі «Расстрэльная каманда». Атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне. У 2001 годзе выказаў здагадку, што беларускіх апазіцыйных палітыкаў забілі з пісталета, які ён выдаў па за загадзе экс-міністра МУС Беларусі Юрыя Сівакова

 
https://dp.spring96.org/be/news/90594

 

Відэа

праваабарончыя сайты