Навіны

BY_help рэальна дапамагае журналістам-фігурантам "справы БелТА”

Грамадская ініцыятыва BY_help  за дзесяць дзён сабрала для рэпрэсаваных журналістаў больш за пяць з паловай тысяч даляраў.

Як паведаміў у “Фэйсбуку”  кіраўнік Гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Андрэй Стрыжак“на дадзены момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрытыя, але, па-ранейшаму, застаецца адкрытым пытанне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа. Далёка не кожны фігурант "справы БелТА" зможа самастойна іх выплаціць. Таму збор сродкаў працягваецца далей".

Як дапамагчы рэпрэсаваным журналістам?

грашыма:

-paypal: alaksiej.lavoncyk@tol.org

- наяўнымі ў Мінску і ў ЕС (пішыце ў лічку);

- на рахунак у ЕС (пішыце ў лічку).

не грашыма:

- падзяліцеся гэтым пастом;

- падпішыце зварот з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў на zvarot.by

 

http://spring96.org/be/news/90610

 

Відэа

праваабарончыя сайты