Навіны

Уладзімір Хільмановіч: Дзяржаўная прапаганда не спрацоўвае

“Працягваецца тактыка сістэмнага пераследу журналістаў-фрылансераў. Журналісты не маюць магчымасці легалізаваць сваю працу, іх судзяць паводле надуманых прычынаў”, – адзначыў у інтэрв’ю для нашага радыё праваабаронца, публіцыст Уладзімір Хільмановіч.

Паводле яго, прычыны такой сітуацыі застаюцца ранейшымі: журналісты імкнуцца падаваць праўдзівую інфармацыю, што не падабаецца начальству любога ўзроўню:

– Дзяржаўная прапаганда не спрацоўвае так, як раней. Той эканамічны крызіс, які мы назіраем, ён безумоўна адкрывае вочы насельнікам Беларусі. Калі незалежныя журналісты даюць праўдзівую інфармацыю, то яны падпадаюць пад пераслед менавіта найперш за тое, што яны асвятляюць праўдзіва і аб’ектыўна тыя з’явы, якія адбываюцца ў грамадстве.

Пад сістэмны пераслед таксама трапілі журналісты-фрылансеры, якія супрацоўнічаюць з нашым Беларускім Радыё Рацыя. Іх судзяць і штрафуюць за супрацу з замежным СМІ без акрэдытацыі, пры гэтым беларускае Міністэрства замежных спраў такой акрэдытацыі журналістам не выдае. “Такім чынам утвараецца заганнае кола”, – падсумоўвае ён.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/uladzimir-khilmanovich-dzyarzhaunaya-pr/

21.08.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты