Навіны

Фігурантам «справы БелТА» забаранілі выезд зь Беларусі

Журналістам Tut.by, БелаПАН і Deutsche Welle, якія праходзяць падазраванымі па "справе БелТА", часова забаранілі выяжджаць за межы Беларусі, - паведамляе Радыё Свабода.

На момант публікацыі вядома, што часова выезд зь Беларусі забаранілі:

Галіне Ўласік;

Ганьне Калтыгінай;

Тацяне Каравянковай;

Паўлюку Быкоўскаму.

Тэрмін сканчэньня забароны невядомы, яго вызначаць сьледчыя, сказала Свабодзе Каравянкова. Раней гэтыя журналісты далі падпіску неразгалошваньні.

27 жніўня журналістаў, якія праходзяць па «справе БелТА», масава выклікалі ў Сьледчы камітэт.

http://spring96.org/be/news/90664

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты