Навіны

Аляксандр Лаўрэнцьеў накіраваў скаргу ў пракуратуру

Гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў накіраваў скаргу ў пракуратуру. Ён катэгарычна не згодзен з пастановай Кастрычніцкага раённага суда і пазнейшым рашэннем Гарадзенскага абласнога суда, які неаб'ектыўна разгледзеў касацыйную скаргу.

Напомнім, што 3 ліпеня ў Гародні актывісты АГП Мікалай Салянік (абласны кіраўнік гарадзенскай АГП) і Аляксандр Лаўрэнцеў былі заблакаваныя міліцыяй у адной з кватэр гораду. Яны збіраліся правесці вулічную акцыю, пераапранутыя ў турэмныя робы прайсціся з адмысловым плакатам. Урэшце ў турэмных робах яны выйшлі каб усё ж правесці свой перформанс з нагоды афіцыёзных святаў. На актывістаў тут жа накінуліся невядомыя ў цывільным, не прадстаўляліся, вельмі жорстка і брутальна скруцілі, кінулі ў бус і вывезлі ў невядомым кірунку.

Аляксандар Лаўрэнцеў быў змешчаны ў ІЧУ, адкуль і патрапіў на лаву Кастрычніцкага раённага суда Гародні і быў засуджаны. За нібыта непадпарадкаванне міліцыі яго аштрафавалі на 5 базавых велічынь, яшчэ 15 базавых яму прысудзілі за правядзенне несанкцыянаванага пікету. Такую пастанову 4 ліпеня прыняў суддзя Руслан Хіхол. На гэтую пастанову Лаўрэнцьеў падаў касацыйную скаргу ў абласны суд.

7 жніўня Гарадзенскі абласны суд (суддзя Аляксандр Козел) не задаволіў касацыйную скаргу Аляксандра Лаўрэнцьева.

 

28.08.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты