Навіны

Да блогера Сяргея Пятрухіна ўварваліся “маскі-шоў”. Ідзе ператрус

АМАП у падъездзе Сяргея Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

АМАП у падъездзе Сяргея Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна вядомага ў рэгіёне блогера Сяргея Пятрухіна.

Сёння раніцай да яго ў кватэру жорстка ўварваліся супрацоўнікі міліцыі ў масках. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе прадстаўнік ПЦ “Вясна” на Берасцейшчыне Уладзімір Вялічкін.

“Да Пятрухіна ізноў прыехала міліцыя, просьба ўсім, хто можа пад'ехаць і падтрымаць яго на Наганава”, - піша праваабаронца.

З відэа, якое размешчанае ніжэй, бачна, што амап у масках жорстка паклаў блогера на падлогу. Затым яму паведамілі, што будуць праводзіць ператрус.

"Калі я прыбыў па месцы жыхарства, - паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, - уваход у пад'езд апынуўся заблакаваны на ўваход. Званкі ідуць на іншую кватэру, дзверы звонку не адчыняюцца, нават, калі жыхары націскаюць адпаведную кнопку, каб прапусціць падтрымку".

Міліцэйскія аўтамабілі перад домам Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

 Міліцэйскія аўтамабілі перад домам Пятрухіна. Фота: Уладзімір Вялічкін.

Па словах Вялічкіна, у кватэры Пятрухіна зараз праводзіцца ператрус. Пра гэта сказаў участковы, за плячыма якога стаялі 4 АМАПаўцы. Маўляў, скончым усё праз паўгадзіны. Ён жывы, здаровы, там прымем рашэнне... Пасля чаго АМАпАўцы настойліва з недвусэнсоўным аыразаў вачэй, схаваных пад чорнымі маскамі, параілі праваабаронцу пакінуць пад'езд...

Людзей не не пускаюць у пад'езд, "тэлефон прыбярыце",- кажуць. Намагаюцца выдаліць неабыякавых грамадзян з пад'езда.

Нагадваем адносінах да Сяргея Пятрухіна дакладна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 189  „Знявага” Крымінальнага кодэксу. Блогер дакладна ня ведае, з-за якога менавіта эпізода ягонага жыцця.

 
 
http://spring96.org/be/news/90687

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты