Навіны

Верасень-2018

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на верасень 2018 году

1 верасьня

165 гадоў таму (1853) – У Варшаве нарадзіўся Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археолаг, калекцыянер. Шмат гадоў працаваў на Гарадзеншчыне.

155 гадоў таму (1863) – Каля Барунаў адбыўся бой паміж паўстанцамі і расейскім карным войскам.

90 гадоў таму (1928) – У в. Касута (Вялейскі р-н) нарадзіўся Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смургоншчыне ў 1948-50. Расстраляны саветамі 28.10.1950 (?).

2 верасьня

170 гадоў таму (1848) – Памёр Якуб Фалькоўскі, асьветнік-дабрачынец, рэктар Шчучынскай піярскай школы, аўтар сыстэмы навучаньня глуханямых дзяцей.

20 гадоў таму (1998) – У Менску памёр Ян Матусевіч, уніяцкі сьвятар, дэкан Беларускай Грэцка-Каталіцкай Царквы. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках. З 1980 па красавік 1990 жыў і працаваў у Барунах.

3 верасьня

110 гадоў таму (1908) – У Варшаве памерла Марыя Ямант-Дмахоўская (нар. у 1842), удзельніца паўстаньня 1863 году, нявеста Кастуся Каліноўскага. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.

5 верасьня

75 гадоў таму 1943 – У Ракавічах (Шчучынскі р-н) разам з жонкай матушкай Вольгай бандытамі забіты Іван Аляхновіч, беларускі праваслаўны сьвятар. Пахаваныя ў Шчучыне. Працаваў у Жыжме (Івейскі р-н), Дакудаве (Лідскі р-н), Турэйску, Раковічах (Шчучынскі р-н).

7 верасьня

Дзень беларускага пісьменства і друку

11 верасьня

80 гадоў таму (1938) – У Наваградку адчынены Дом-музей Адама Міцкевіча.

12 верасьня

85 гадоў таму (1933) – Памёр Антон Каменскі, графік і жывапісец. У 1885-91 жыў у маёнтку Ярылаўка (Ваўкавыскі р-н).

13 верасьня

35 гадоў таму (1983) – Памёр Марыян Пецюкевіч,  дзеяч заходнебеларускага грамадзка-культурніцкага руху, этнограф. У 1940-ых працаваў школьным інспектарам у Ашмяне.

15 верасьня

105 гадоў таму (1913) – У в. Ёлкі (Слонімскі пав.) нарадзіўся Рыгор Зыбайла, беларускі палітычна-вайсковы дзеяч, старшыня Слонімскай акруговай Беларускай Народнай Самапомачы ў 1941-42 гг.

16 верасьня

350 гадоў таму (1668) – Кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі князь ВКЛ Ян Казімер адрокся ад трона.

80 гадоў таму (1938) – НКВД расстраляны Іосіф Мацюкевіч, беларускі мовазнавец. Нараджэнец в. Гернікі (Дзятлаўскі р-н).

17 верасьня

120 гадоў таму (1898) – У в. Едначы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Павал Крынчык, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст ТБШ.

18 верасьня

25 гадоў таму (1993) – У Астравецкім раёне былі ўрачыста адсьвяткаваныя 100-ыя ўгодкі з дня нараджэньня паэтаў Казімера Сваяка і Янкі Быліны.

20 гадоў таму (1998) – У Менску памёр Віктар Шымук, беларускі пісьменьнік, перакладнік. Нараджэнец в. Зьмяёўцы (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны ў Дзятлаве.

20 верасьня

115 гадоў таму (1903) – У Баку нарадзілася Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка, дзяячка беларускай эміграцыі (ЗША). З 1922 да 1924 жыла ў Слоніме.

15 гадоў таму (2003) – У Гародні каля Каложскай царквы адкрыты помнік Давыду Гарадзенскаму.

21 верасьня

100 гадоў таму (1918) – У в. Клетнае (Глускі р-н) нарадзіўся Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец. Жыў і працаваў у Гародні.

10 гадоў таму (2008) – Памёр Фёдар Кардаш, беларускі журналіст, у 1950-ыя гады дысідэнт, вязень савецкага канцлягеру. Нараджэнец в. Харашкі (Дзятлаўскі р-н).

24 верасьня

125 гадоў таму (1893) – У Будславе (Мядзельскі р-н) нарадзілася Паўліна Мядзёлка, акторка, дзяячка беларускай культуры. Часта бывала ў Гародні, у 1919 была арыштавана.

27 верасьня

Сусьветны дзень турызму.

485 гадоў таму (1533) – У Жыладзішомльё (Трансільванія, цяпер Шымлеў-Сілваніей, Румынія) нарадзіўся Стафан Баторы, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі. Жыў у Гародні.

28 верасьня

65 гадоў таму (1953) – У аўтакатастрофе загінуў Базыль Камароўскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Канада). Нараджэнец Наваградчыны.

30 верасьня

290 гадоў таму (1728) – У в. Саламянка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 30 кастр.) Марцін Пачобут-Адляніцкі, асьветнік, астраном, педагог.

 

01.09.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты