Навіны

У Гародні прайшла сустрэча з "моўным інспектарам" Ігарам Случакам (фота)

У Гародні ў дворыку "Цудоўні" 4 верасня прайшла сустрэча з "моўным інспектарам" Ігарам Случакам, ініцыятарам вядомай грамадскай ініцыятывы "Справаводства па-беларуску". 

Ігар Случак падзяліўся сваім досведам змагання за права ўжывання і карыстання беларускай мовай у паўсядзённым жыцці. Гутарка ішла пра звароты грамадзян, пра мову ў дзяржаўных установах, пра стан сучаснай беларусізацыі, пра мяккія і "жорсткія" стылі ў дачыненні да чыноўнікаў, якія не хочуць ці ня ўмеюць выконваць заканадаўства.

Расказана таксама было пра новую праўную ініцыятыву "Умовы для мовы". Пра яе прысутным распавяла паліттэхнолаг Аліна Нагорная.

05.09.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты