Навіны

Мары і памежныя грошы

Ка­лі ты­дзень та­му на­зад пі­саў я пра нер­вы і слё­зы пры пе­ра­ся­кан­ні мя­жы, то пе­рад ва­чы­ма паў­ста­лі ўспа­мі­ны больш чым двац­ца­ці­га­до­вай даў­нас­ці аб пе­ра­ся­кан­ні поль­ска­бе­ла­ру­скай гра­ні­цы і ня­даў­нія рэ­мі­ніс­цэн­цыі з поль­ска­ўкра­ін­ска­га кар­до­ну. Як не па­ра­дак­саль­на, але мя­жа з’яў­ля­ец­ца са­мым чу­лым ба­ро­мет­рам по­шу­каў ніш на эка­на­міч­ных рын­ках су­сед­ніх кра­ін. Та­му зда­ец­ца мне, што кан­т­ра­бан­ды­сты яш­чэ вель­мі доў­га не знік­нуць з па­меж­на­га кра­я­ві­ду гэ­тай част­кі Еў­ро­пы. Гэ­та яны сва­ім чул­лі­вым но­сам уме­лас­ці за­раб­ляць гро­шы пат­ра­пяць бес­па­мыл­ко­ва ра­ску­сіць і пат­рэ­бы спа­жыў­цоў, і роз­ні­цы ў кур­сах на па­доб­ныя та­ва­ры вы­твор­час­ці кра­ін­су­се­дак. Ну і дру­гі від та­ва­раў, на якіх мож­на за­ра­біць. Гэ­та та­ва­ры аб­ме­жа­ва­ныя ў коль­кас­ці ці та­ры ўво­зу, за якія не трэ­ба пла­ціць мыт­най пош­лі­ны. Зра­зу­ме­ла, тут ідзе поў­нае азар­т­нае спа­бор­ні­цтва па­між кан­т­ра­бан­ды­ста­мі і мыт­ні­ка­мі ў зна­хо­джан­ні пры­ду­ма­ных для бяз­меж­на­га ча­ла­ве­ча­га ўяў­лен­ня роз­ных сі­стэм пе­ра­во­зу, ці най­больш ад­мыс­ло­вых схо­ва­нак.

Вя­до­ма, ад­нак, што най­боль­шую коль­касць пе­ра­ся­ка­ю­чых мя­жу скла­да­юць звы­чай­ныя лю­дзі, якія за свае цяж­ка за­роб­ле­ныя гро­шы хо­чуць аш­ча­дзіць на роз­ні­цы цэн на пра­дук­то­выя і пра­мыс­ло­выя та­ва­ры. Боль­шая част­ка та­кіх па­ку­пак раз­мяр­коў­ва­ец­ца ся­род бліз­ка­га і да­лей­ша­га ся­мей­на­га ко­ла, а над­баў­ка пра­да­ец­ца. Та­кім чы­нам вяр­та­ец­ца кошт па­да­рож­жа, а яш­чэ ча­сам мож­на і пад­за­ра­біць для хат­ня­га бю­джэ­ту. Кож­ны грош тут па­трэб­ны, асаб­лі­ва пры ця­пе­раш­нім уз­роў­ні зар­плат у бе­ла­ру­скай ці ўкра­ін­скай рэ­аль­нас­ці. Ка­лі чы­таю і слу­хаю афі­цый­ныя па­ве­дам­лен­ні пра ся­рэд­не­ста­ты­стыч­ны за­ро­бак у гэ­тых кра­і­нах, то за­лі­вае мя­не злосць, бо раз­маў­ля­ю­чы з людзь­мі доб­ра ве­даю, за які мі­зер пры­хо­дзіц­ца ім пра­ца­ваць. Каб вы­жыць, трэ­ба ім нак­ру­ціц­ца. На мае пы­тан­ні пра ве­лі­чы­ню за­роб­каў ма­ха­юць толь­кі ру­кою і най­час­цей ад­каз­ва­юць: усё гэ­та дзяр­жаў­ная хлус­ня і ху...я. Вось адзін пры­клад з апош­няй па­ез­д­кі на Ук­ра­і­ну. Па­вод­ле ўкра­ін­скай дзяр­жаў­най служ­бы ста­ты­сты­кі ся­рэд­ні за­ро­бак у кра­і­не гэ­та прыб­ліз­на сем ты­сяч гры­вень, што ў пе­ра­лі­чэн­ні дае прыб­ліз­на 960 зло­тых. У пра­він­цый­ным га­рад­ку ма­ла­дая афі­цы­ян­т­ка, якая пра­цуе амаль без вы­хад­ных, вы­кон­ва­ю­чы пры тым аба­вяз­кі і пры­бі­раль­ш­чы­цы, і ку­хон­най па­моч­ні­цы за­раб­ляе... ледзь сем­дзе­сят до­ла­раў, зна­чыць толь­кі пад тры­ста зло­тых. Ну і вы­жы­ві за та­кія гро­шы, ці пра­кар­мі сям’ю, ка­лі яе ма­еш. Та­му міг­ра­цыя з Ук­ра­і­ны мае ўжо, на жаль, та­кі ве­лі­зар­ны раз­мер.

У бе­ла­ру­скім прэ­зі­дэн­ц­ка­дзяр­жаў­ным ва­ры­ян­це здзяй­с­нен­нем ма­раў мае быць за­ро­бак ве­лі­чы­нёю ў пяць­сот до­ла­раў. І пра тое слу­ха­ем не пер­шы дзя­ся­так га­доў. За­раз пе­рад пар­ла­мен­ц­кі­мі і прэ­зі­дэн­ц­кі­мі вы­ба­ра­мі 2019 і 2020 га­доў із­ноў з паў­та­ра­е­мым ус­пы­хам рэ­прэ­сій да не­за­леж­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, згод­на з тра­ды­цы­яй ула­ды за­га­ва­ры­лі пра гэ­тыя мі­фіч­ныя пяць­сот бак­саў. Ма­ніць і пры­ваб­лі­ваць із­ноў та­кі­мі абя­цан­ня­мі гэ­та тое ж са­мае, што абя­цаць усім зда­ро­вае і шчас­лі­вае жыц­цё. Нез­дар­ма аб­сур­д­насць та­кіх абя­цан­няў і па­ста­ноў да­ча­ка­ла­ся на­ват ад­мыс­ло­вай пес­ні бе­ла­ру­ска­га гур­та, які спя­вае, што «бе­ла­ру­ская ма­ра ― пяць­сот сем да­ля­раў». Не па­мя­таю ўжо коль­кі га­доў слу­хаю я пес­ні гэ­та­га гур­та, але на­пэў­на знач­на даў­жэй слу­хаю ўжо кла­січ­ную, ад­веч­ную пес­ню бе­ла­ру­скіх улад, што вось, вось возь­ме і здзей­с­ніць гэ­тую ма­ру­абя­цан­не. Ад­нак па­куль у бе­ла­ру­скай і ўкра­ін­скай эка­но­мі­цы на­конт зар­плат ула­да хо­ча на­да­лей дзей­ні­чаць па­вод­ле пры­маў­кі «спа­дзя­ваў­ся дзед на мёд, то лёг спаць не еў­шы». На шчас­це боль­шасць гра­мад­ства ўжо даў­но зра­зу­ме­ла, што ка­лі сам не аба­ро­ніш­ся і не зак­ру­ціш­ся, то ў гэ­так зва­ных сва­іх са­цы­яль­на аба­ро­не­ных дзяр­жа­вах прый­дзец­ца кож­на­му апы­нуц­ца ў не­зай­з­д­рос­ным ста­но­віш­чы ― у эка­на­міч­най і са­цы­яль­най га­ле­чы. Ад­туль ужо толь­кі адзін крок у бок ад­чаю і пры­му­ша­на­га бам­жа­ван­ня. Са­цы­яль­ная спра­вяд­лі­васць уза­ко­не­ная толь­кі для дзяр­жаў­най вер­ты­ка­лі, алі­гар­хіч­на­ма­фій­ных кам­па­ній. Звы­чай­на­му ча­ла­ве­ку да­ста­ец­ца ад гэ­та­га толь­кі ду­ля пад нос. І гэ­та каш­мар.

Яў­ген ВА­ПА

05.09.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты