Навіны

Напярэдадні акцыі ў Курапатах Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак

Павел Севярынец. Фота:bchd.info

Павел Севярынец. Фота:bchd.info

Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Да суда ён знаходзіўся ў ізалятары на вуліцы Скарыны, куды яго даставілі пасля пяці гадзін, праведзеных у Бараўлянскім РАУСе.

Пра гэта bchd.info паведаміла жонка палітыка Вольга. Паводле яе, сустаршыню БХД павезлі ў Бараўлянскі РАУС.

Таксама затрыманы актывіст Зміцер Казакевіч.

Суд над Паўлам Севярынцам мае адбыцца ў чацвер, 6 верасня. Пра гэта bchd.infoпаведаміла жонка палітыка Вольга. Паседжанне пройдзе ў судзе Мінскага раёну.

У фэйсбуку Таццяна Севярынец паведамляе, што суддзя А. Крапачоў асудзіў актывіста на 10 сутак. Абое сведак супрацоўнікаў міліцыі далі паказанні: "Этот гражданин давал интервью журналистам на белорусском языке".

"Суддзя выдаліў з залі суда Мінскага раёну жонку Паўла разам з пяцімесячным немаўляці. Ягоны аргумент: працэс можа траўмаваць псіхіку дзіцёнка", - піша Таццяна Севярынец у фэйсбуку.

Нагадаем, што Павел Севярынец абвясціў на 9 верасня масавую акцыю ў Курапатах. Нельга выключаць, што такім чынам улады спрабуюць яе сарваць.

http://spring96.org/be/news/90749

Відэа

праваабарончыя сайты