Навіны

Праедзеная свабода

Як не гля­дзі, а ме­сяц ве­ра­сень пры­ка­ціў­ся ўжо на па­над­вор­кі і на­ве­яў во­сень­скія дум­кі ў на­шы ду­шы і га­ло­вы. Ба­гац­це са­да­ві­ны і га­род­ні­ны за­раз даз­ва­ляе лю­ба­вац­ца ў поў­най кра­се ей­ны­мі ко­ле­ра­мі, па­ха­мі і сма­ка­мі. Кры­ху ра­на­ва­та бач­на і чут­на кро­кі во­сень­скай па­ні­на­ту­ры. Бус­лы нам­но­га ра­ней ста­лі збі­рац­ца на ско­ша­ных лу­гах і на два тыд­ні ра­ней ад­ля­це­лі з на­ша­га сі­ня­га не­ба. Зноў на бус­лі­ны клё­кат прый­дзец­ца нам ча­каць да на­ступ­най вяс­ны. Ну, вя­до­ма, ка­лі яш­чэ да­жы­вем да гэ­тай па­ры. Бо з ла­та­рэ­яй жыц­ця бы­вае па­роз­на­му і не­вя­до­ма, які па­да­ру­нак ня­се яна ў лю­бую хві­лі­ну.

Не­заў­важ­на і хут­ка, яш­чэ жні­вень­скай па­рой, дас­пе­лі каш­та­ны, рас­ц­ві­лі во­сень­скія квет­кі. На­ват ві­наг­рад ужо дас­пеў і ама­та­ры хат­ня­га ві­на це­шац­ца на доб­ра спе­лую яга­ду, з якой па­він­на быць неб­ла­гое піт­во.

На­ват ка­ты і са­ба­кі аб­лі­лі­ся жыр­нас­цю, быц­цам прад­вяш­ча­ю­чы ма­роз­ную і хут­кую зі­му. А мо­жа про­ста столь­кі яды зна­хо­дзіц­ца пад іх­ні­мі пы­са­мі, што спра­цоў­вае тут хут­чэй сін­д­ром не­на­жэр­нас­ці ў лю­бую хві­лі­ну. А ўсёй яды не пе­ра­ес­ці на­ват са­ба­ча­му ро­ду. А ка­ты і са­ба­кі так рас­па­не­лі на гэ­ты конт, што на дум­ку май­го баць­кі жы­вуць і ядуць ле­пей за лю­дзей. Цяж­ка са­бе ўя­віць та­кое ў не­да­лё­кім мі­ну­лым, на­ват у ма­ім дзя­цін­стве. «Да даб­ра ў жыц­ці гэ­та не да­вя­дзе, — ка­жа ён, — бо ця­пер то я му­шу піль­на­ваць свай­го са­ба­ку, каб яго не ўкра­лі, ка­лі ён про­ста спіць цэ­лы­мі дня­мі пас­ля чар­го­вай пе­ра­ку­скі». А па­ба­чыць ка­та са злоў­ле­най птуш­кай ці мыш­шу гэ­та на­ві­на на ўсю вё­ску. Бо ва­кол хат і на ган­ках пад на­га­мі ва­ля­юц­ца толь­кі бан­кі з раз­ма­ля­ва­ны­мі ка­ці­ны­мі пы­са­мі, якія за­да­во­ле­на аб­ліз­ва­юц­ца ад зва­ра­ных спе­цый. Ка­лі па­раў­наць цэ­ны і склад тых кан­сер­ваў, то яны да­ра­жэй­шыя і больш смач­ныя за тыя пад­рых­та­ва­ныя для ча­ла­ве­ча­га ка­ры­стан­ня. Сам ба­чыў, як кот фыр­к­нуў і ад­вяр­нуў­ся хва­стом, ка­лі гас­па­дар па­дзя­ліў­ся з ім сва­ёй ту­шон­кай. А ўжо пра тое, што да­стат­ко­ва на­кар­міць хат­нюю жы­вё­лу мі­скай ра­ніш­ня­га су­пу, про­ста за­будзь. На­ват не хле­ба­не ані ра­зу. Толь­кі мяў­к­не ў ча­кан­ні ла­сун­каў, на якія гля­дзяць ра­зам з гас­па­да­ра­мі ў чар­го­вых рэк­лам­ных ро­лі­ках у тэ­ле­ві­за­ры. Мой сяб­ра Мі­ша рас­па­вёў мне пра роз­ні­цу ў псі­хі­цы са­бак і ка­тоў. Вось, што ду­мае са­ба­ка пра гас­па­да­ра: «Ты мя­не кор­міш, тры­ма­еш дах над ма­ёй га­ла­вой, зах­ва­рэю, вя­зеш да ле­ка­ра. Ты — бе­зу­моў­на Бог». Кот ду­мае: «Ты мя­не кор­міш, тры­ма­еш дах над ма­ёй га­ла­вой, зах­ва­рэю вя­зеш да ле­ка­ра. Я — на­пэў­на Бог». Вось та­кія на­зі­ран­ні за са­мы­мі бліз­кі­мі жы­вё­ла­мі і га­лоў­ныя роз­ні­цы ў іх­ніх ха­рак­та­рах.

Пад­су­моў­ва­ю­чы, трэ­ба ска­заць, што стаў­лен­не да све­ту на­шых ма­лод­шых бра­тоў знач­на змя­ні­ла­ся ў леп­шы бок для тых дру­гіх. На­бы­ва­юць яны ранг ся­мей­ні­каў, ва­кол якіх па­чы­нае кру­жыц­ца ўсё ся­мей­нае жыц­цё. Ад­ным сло­вам хва­сты ва­ро­ча­юць ча­ла­ве­чы­мі га­ло­ва­мі.

Та­кое жыц­цё мае і свой са­рам­лі­вы мо­мант. Ме­на­ві­та фі­зі­я­ло­гія па­тра­буе рэ­гу­ляр­на ачыш­чаць свае страў­ні­кі. Са­мы про­сты спо­саб — зас­ра­ныя га­зо­ны пад на­шы­мі шмат­па­вяр­хо­вы­мі да­ма­мі. Па­вер­це, жы­ву ў ад­ным мес­цы ўжо больш за двац­цаць га­доў, але за ўвесь гэ­ты час не ба­чыў ані­вод­на­га са­ба­ка­ра, які пры­бі­рае па сва­ім са­ба­ку. На­ад­ва­рот, вель­мі ча­ста яш­чэ спу­скае яго з па­вад­ка, да та­го без на­мор­д­ні­ка. Пе­ра­па­ло­ха­ныя дзе­ці, ці звы­чай­ныя лю­дзі пе­ра­жы­ва­юць моц­ны стрэс у та­кіх сі­ту­а­цы­ях. Але звяр­нуць ува­гу та­ко­му ўлас­ні­ку са­ба­кі, то тое ж са­мае, што па­чаць між­су­сед­скі кан­ф­лікт па­вы­ша­най сту­пе­ні бяс­пе­кі. Ні прось­бы ад­мі­ніст­ра­цыі, ні су­сед­скія заў­ва­гі не да­па­ма­га­юць, ка­лі на ка­лі­до­ры, ці ў ліф­це са­ба­чыя эк­ск­рэ­мен­ты ва­ля­юц­ца на­ві­да­во­ку. Зда­ец­ца, га­рад­ская страж па­він­на ў гэ­тай спра­ве быць больш піль­най і аку­рат­най для пат­ра­ба­ван­няў агуль­наг­ра­мад­ска­га па­рад­ку і чыс­ці­ні. На свае во­чы не ба­чыў я ў сва­ім квар­та­ле гэ­тай служ­бы, якая ха­ця б раз пра­вя­ла ак­цыю ўсве­дам­лен­ня лю­дзей з са­бач­ка­мі і са­бар­на­мі на па­вад­ку. Ну і з’я­ва так­са­ма ха­рак­тэр­ная для не­ка­то­рых са­бак у блё­ку — пат­ра­пяць яны доў­га выць вель­мі плак­сі­вым го­ла­сам. Аж дры­жы­кі бя­гуць па спі­не. І та­ды ду­ма­еш, што ква­тэ­ра гэ­та не мес­ца для са­бак і іх­ня­га шчас­ця. Жыць на па­на­двор­ку — гэ­та пра­сто­ра сва­бо­ды не толь­кі жы­вёль­на­га ро­ду.

Яў­ген ВА­ПА

06.09.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты