Навіны

Бе­ла­ру­ская ма­ра — пра­ца і ква­тэ­ра за мя­жой

У апош­нім ча­се амаль ня­ма тыд­ня, каб нех­та зна­ё­мы з Бе­ла­ру­сі не пы­таў мя­не ці сяб­роў, ці не чу­лі мы пра ней­кую пра­цу для іх­ніх ся­мей­ні­каў, а на­ват для іх са­міх. Не­ка­то­рыя гра­ма­дзя­не Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь роз­на­га ўзро­сту і роз­ных пра­фе­сій, ад ра­бо­чых па на­ву­коў­цаў, пры­хо­дзяць не­пас­рэд­на ў на­шу рэ­дак­цыю, спа­дзе­ю­чы­ся на на­шу да­па­мо­гу ў вы­ра­шэн­ні ўсіх ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур, звя­за­ных з пе­ра­ез­дам на па­ста­ян­нае жы­хар­ства ў Поль­ш­чу. Пры­хо­дзя­чы ў рэ­дак­цыю «Ні­вы», усе яны ад­ра­зу з дзвя­рэй дэк­ла­ру­юць пра свае поль­скія ка­ра­ні і тым са­мым пы­та­юц­ца пра маг­чы­мас­ці і шан­цы ат­ры­ман­ня Кар­ты па­ля­ка для ся­бе, сва­іх дзя­цей і ўну­каў. За­пуш­ча­ная ў між­дзяр­жаў­ны кро­ваз­ва­рот поль­скі­мі ўла­да­мі на ўсход ад сва­ёй мя­жы па­лі­ты­ка пры­ваб­лі­вас­ці і за­ах­воч­ван­ня да поль­скас­ці пры­но­сіць плён у выг­ля­дзе па­вы­ша­най міг­ра­цыі з гэ­тых кра­ін. Зра­зу­ме­ла, сі­ту­а­цыя вы­гля­да­ла б інакш, ка­лі б па­лі­тыч­на­гас­па­дар­чае ста­но­віш­ча ў Бе­ла­ру­сі ці Ук­ра­і­не бы­ло б леп­шае ад сён­няш­ня­га, кры­зіс­на­га мо­ман­ту ў жыц­ці гэ­тых кра­ін. Так­са­ма ў пла­не звы­чай­на­га пе­ра­ся­кан­ня мя­жы да­ку­мент з Кар­тай па­ля­ка дае яе ўлас­ні­ку ма­раль­ную і рэ­аль­ную паш­пар­т­ную пе­ра­ва­гу над гра­ма­дзя­ні­нам­не­па­ля­кам. Па­чы­на­ец­ца ўсё з мя­жы, аж да да­лей­ша­га і паў­ней­ша­га пры­цяг­ван­ня да поль­скас­ці і міг­ра­цыі сю­ды пат­рэб­най ра­бо­чай сі­лы і пры­то­ку ма­ла­дых, аду­ка­ва­ных маз­гоў на пат­рэ­бы па­ста­ян­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га пра­грэ­су ў Поль­ш­чы і Еў­ро­пе.

Спа­чат­ку для бе­ла­ру­скай дзяр­жа­вы эка­на­міч­ная і па­лі­тыч­ная эміг­ра­цыя бы­ла да ба­ра­ба­на. Між ін­шым свой шанц на спа­кой і веч­ную ўла­ду Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і яго хаў­рус­ні­кі ба­чы­лі ў тым, каб усіх ак­тыў­ных вы­ту­рыць за мя­жу і хай ад­туль за­сы­ла­юць яны до­ла­ры ці еў­ра сва­ім ся­мей­ні­кам, не бу­ду­чы ў рэ­аль­ным кур­се гра­мад­ска­па­лі­тыч­ных пра­цэ­саў. Блі­за­ру­касць та­кой па­лі­ты­кі за­раз аж над­та ві­да­воч­ная. Пе­ра­та­соў­кі на па­са­дах у тым са­мым вер­х­нім эша­ло­не ўла­ды, ка­руп­цый­ныя пра­цэ­сы і па­мі­ла­ван­ні па­каз­ва­юць на ад­но: ад­ста­ван­не бе­ла­ру­скай кан­ку­рэн­таз­доль­нас­ці і крэ­а­тыў­нас­ці ў боль­шас­ці струк­тур гра­мад­ска­эка­на­міч­на­га жыц­ця кра­і­ны. І на­ват бе­ла­ру­скія ін­фар­ма­ты­кі ці спе­цы­я­лі­сты па кам­п’­ю­тар­ных гуль­нях і тэх­на­ло­гі­ях свае біз­не­сы і ідэі ад­п­ра­да­юць звы­чай­на між­на­род­ным іг­ра­кам на гэ­тым рын­ку. Са­мі не ідуць на са­ма­стой­насць раз­віц­ця бе­ла­ру­ска­га біз­не­су, не жа­да­ю­чы ўва­хо­дзіць у не­паз­беж­ныя кан­ф­лік­ты з дзяр­жаў­най па­дат­ко­вай ма­шы­най кра­і­ны. Бо кож­ны ба­чыць і ра­зу­мее, што біз­нес па­бе­ла­ру­ску гэ­та па­вы­ша­ная ры­зы­ка хут­ка апы­нуц­ца на­ват у тур­ме за пры­ду­ма­ныя спра­вы. Та­му мно­га дзе­ла­ві­тых лю­дзей па­ці­ху з’яз­джае з Бе­ла­ру­сі або спа­чат­ку пе­ра­но­сіць свае біз­не­сы ў су­сед­нія еў­ра­са­юз­ныя кра­і­ны. За та­кі­мі кро­ка­мі ідуць і кан­к­рэт­ныя ін­ве­сты­цыі ў гас­па­дар­кі гэ­тых жа кра­ін. Тут на кож­ным рын­ку ма­ё­мас­ці вель­мі ві­да­воч­ныя гро­шы гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі ці Ук­ра­і­ны.

Для прык­ла­ду, у Поль­ш­чы ся­род прад­стаў­ні­коў на­ро­даў куп­ля­ю­чых най­боль­шую плош­чу жыл­лё­вых ква­тэр трэ­ці год за­пар на пер­шым мес­цы зна­хо­дзяц­ца ўкра­ін­цы. У 2017 го­дзе на­бы­лі яны ква­тэ­ры агуль­най плош­чай у 70 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў. Пры ся­рэд­няй плош­чы ква­тэ­ры 59 кв. м. дае гэ­та ў ся­рэд­нім 1191 на­бы­тую ква­тэ­ру. Вя­до­ма, што яш­чэ ёсць і не­фік­са­ва­ны ры­нак та­кіх па­ку­пак. Не га­во­ра­чы ўжо пра зня­тыя гра­ма­дзя­на­мі з Ус­хо­ду ква­тэ­ры, якія ў боль­шас­ці зда­юц­ца без афі­цый­на рэ­гіст­ра­ва­ных да­моў у поль­скіх па­дат­ко­вых па­ла­тах. Тут на­пэў­на раз­мо­ва ідзе пра ты­ся­чы ква­тэр, бо па­вод­ле афі­цый­ных ста­ты­стык Поль­ска­га на­цы­я­наль­на­га бан­ка ў 2017 го­дзе ў Поль­ш­чы пра­бы­ва­ла 900 ты­сяч ук­ра­ін­скіх гра­ма­дзян.

На чар­го­вых мес­цах ся­род па­куп­ні­коў поль­скіх ква­тэр зна­хо­дзі­лі­ся нем­цы, бры­тан­цы, бе­ла­ру­сы, фран­цу­зы. Па­вод­ле да­ных за 2018 год вы­ні­кае, што бе­ла­ру­сы неў­за­ба­ве ўско­чаць на трэ­цяе мес­ца па куп­лі ква­тэр. Аба­зна­чае гэ­та, што ў пер­шай трой­цы бы­ло б аж двое ўс­ход­ніх су­се­дзяў Поль­ш­чы.

Тое, пра што пі­шу — ужо моц­на заў­важ­ная і ад­чу­валь­ная з’я­ва ў са­мім Бе­ла­сто­ку. Зна­ё­мыя рас­па­вя­да­юць, што ме­на­ві­та на­быт­чы­кі ква­тэр з Бе­ла­ру­сі ад не­каль­кіх га­доў гэ­та ўжо тры­ва­лая тэн­дэн­цыя на бе­ла­стоц­кім ма­ё­мас­ным рын­ку. За­пас­ны ва­ры­янт для ўця­кан­ня з Бе­ла­ру­сі гэ­та ўжо спра­ва не толь­кі ста­ліч­най Вар­ша­вы, але і на­ша­га пра­він­цый­на­га Бе­ла­сто­ка.

Яў­ген ВА­ПА

08.09.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты