Навіны

Далучайся да «Валанцёрскага фэсту 2018»!

Валанцёрскі фэст-2018

Валанцёрскі фэст-2018

«Валанцёрскі фэст» 15 верасня 2018 года збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым.

Праграма фэсту:

11.00 – 12.00 — рэгістрацыя і размеркаванне валанцёраў і валанцёрак (дворык Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).

12.00 – 16.30 — валанцёрства ў арганізацыях / ініцыятывах / культурна–адукацыйных пляцоўках.

16.30 – 17.30 — час падзяліцца досведам і ўражаннямі.

18.00 — канцэрт гурта «Крем Сода» (Cream Soda) у дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту — уваход вольны!).

Больш за дваццаць дабрачынных, праваабарончых, экалагічных, адукацыйных арганізацый, ініцыятыў і культурна-адукацыйных пляцовак падалі заяўкі на ўдзел у сёлетнім фэсце.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ ПОЎНЫ СПІС І ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА НА ФЭСТ МОЖНА
ПА СПАСЫЛЦЫ: HTTPS://GOO.GL/FORMS/VHM0JK2GN8YPO3RQ2

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што кожны і кожная з вас можа выбраць дзве арганізацыі  / ініцыятывы / культурна-адукацыйныя пляцоўкі, пазнаёміцца з дзейнасцю і паваланцёрыць у якіх будзе магчымасць падчас фэсту.

Па ўсіх пытаннях лістуйце на info@rada.fm. Далучайся да падзеі ў Facebook і сачыце за навінамі.

Да сустрэчы 15 верасня ў 11.00 у дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19).

Арганізуе мерапрыемства Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» па запрашэнні РМГА «Некст Стоп – Нью Лайф».

 

http://spring96.org/be/news/90814

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты