Навіны

Паўлюк Быкоўскі: Закон аб рэгістрацыі каментатараў негатыўна паўплывае на імідж краіны

Размяшчаць каментары на беларускіх сайтах карыстальнікі змогуць толькі пасля ідэнтыфікацыі, якую прапануецца ажыццяўляць па абаненцкім нумары тэлефона. Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы Савета Міністраў „Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу”, апублікаванай на прававым форуме Беларусі.

Якім чынам гэта адаб’ецца на беларускай медыя-прасторы і на ўладальніках ды карыстальніках інфармацыйных інтэрнэт-русурсаў, на гэтыя ды іншыя пытанні адказвае медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі:

– Адмоўна стаўлюся, бо гэта супярэчыць магчымасці ананімна выказвацца. Такая каштоўнасць, як ананімныя выказванні, зацверджана нарматыўнымі актамі Рады Еўропы і ЗША. Гэта адзін са складнікаў свабоды слова.

Калі казаць пра сітуацыю менавіта ў Беларусі, мы, з аднаго боку, ёсць дзяржава, якая паказвае, што яна прасунутая ў інтэрнэце, што ў нас ёсць магчымасць для розных, у тым ліку, ІТ-бізнесаў.  А з другога боку – вось такія рэчы. Ніхто ж не будзе разбірацца, ці сапраўды гэта абцяжарвае камусьці жыцццё ў Беларусі. Але гэта будзе выглядаць як відавочны прыклад парушэння свабоды слова. І ў значнай ступені менавіта так ён захаваецца ў пэўным успрыняцці замежнай аўдыторыяй.

Нагадаем, згодна з новым праектам закона прадугледжваецца, што ўладальнік інтэрнэт-рэсурсу зможа збіраць, апрацоўваць, захоўваць і прадастаўляць прозвішча, імя, імя па бацьку, пол, дату і месца нараджэння карыстальніка, адрас электроннай пошты і інфармацыю пра дату і час размяшчэння на інтэрнэт-рэсурсе паведамленняў, уключна з ідэнтыфікацыйнымі звесткамі аб абаненцкіх прыладах карыстальнікаў. Вышэйназваную інфармацыю трэба будзе падаваць у выпадку патрабавання з боку адпаведных дзяржыўных органаў. Пакуль праект нарматыўнага прававога акта вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/paulyuk-bykouski-zakon-ab-registratsy/

13.09.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты