Навіны

Рыгор Шлык: “Службовыя асобы адміністрацыі прэзідэнта не надзелены паўнамоцтвамі ўмешвацца ў дзейнасць суддзяў”

Сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Віктар Марчык атрымаў адказ ад начальніка ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі прэзідэнта Рыгора Шлыка. Адказ атрыманы на зварот грамадзян з просьбай спыніць крымінальны пераслед кіраўнікоў Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

                                                                           Рыгор Шлык

У адказе Рыгор Шлык нагадаў яшчэ раз, што “згодна з прысудам суда Савецкага раёна г.Менска ад 24 жніўня 2018 года Г.Ф.Фядыніч і І.А.Комлік прызнаны вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам утойвання падатковай базы, ухілення ад прадстаўлення падатковай дэкларацыі, што пацягнула прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры. Названыя асобы прыгавораны да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і без канфіскацыі маёмасці, а таксама пазбаўлены права займаць асобныя пасады тэрмінам на 5 гадоў… Адначасова звяртаем увагу на тое, што службовыя асобы адміністрацыі прэзідэнта РБ не надзелены паўнамоцтвамі даваць ацэнку рашэнням, якія прымаюцца судамі, адмяняць або пераглядаць іх, а згодна з артыкулам 110 Канстытуцыі РБ якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананні правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць па законе”.

Шкада, што сёння ўмяшанне некаторых вялікіх чыноўнікаў у нашы суды так і не пацягнула адказнасці па законе.

 

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/rygor-shlyk-sluzhbovyya-asoby-administ/

15.09.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты