Навіны

Веч­ныя і зямныя да­ро­гі

На мі­ну­лыя вы­ход­ныя із­ноў па­цяг­ну­ла мя­не ў свае пуш­чан­скія кут­кі і за­гай­наў­скія ку­точ­кі. Да­е­хаць, асаб­лі­ва ў су­бо­ту ці ня­дзе­лю, на гра­мад­скім тран­с­пар­це ў гэ­тыя мес­цы Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства да­во­лі скла­да­на. Хут­чэй мож­на тра­піць у Вар­ша­ву, ня­гле­дзя­чы на ўвесь час бу­да­ва­ную там да­ро­гу. Або лепш уво­гу­ле не вы­бі­рац­ца з до­му, бо з хві­лі­най пры­няц­ця ра­шэн­ня та­кое па­да­рож­жа га­ран­туе сап­са­ва­ныя нер­вы і спаз­нен­ні.

Са­мыя вя­лі­кія бу­даў­ні­чыя пра­цы вя­дуц­ца за­раз па­між Заб­лу­да­вам і Трас­цян­кай. Да­во­лі ча­ста мне пры­хо­дзіц­ца за­раз там па­да­рож­ні­чаць і хо­чац­ца толь­кі спа­дзя­вац­ца, што ней­кае па­ска­рэн­не тэм­паў да­рож­ных прац усё ж та­кі ад­бу­дзец­ца. Ша­фё­ры і па­са­жы­ры скеп­тыч­на вы­каз­ва­юц­ца пра ві­доч­ную про­стым во­кам ла­гі­сты­ку вя­дзен­ня гэ­тых ра­бот. Я ў да­рож­най спра­ве ані­я­кі спе­цы­я­ліст, але ка­лі за кож­ным ра­зам чую тыя ж са­мыя кры­тыч­ныя заў­ва­гі, то, ма­быць, неш­та ёсць не так. На­пэў­на не так спра­ва ма­ец­ца з сі­стэ­май да­рож­ных тут свят­ла­фо­раў і ча­кан­ня на чыр­во­ным свят­ле, якая аб­са­лют­на не су­па­дае з чар­го­вы­мі ра­ман­та­ва­ны­мі ад­рэз­ка­мі. Ме­на­ві­та чыр­во­ная вы­бар­чая кар­т­ка на­ле­жыц­ца ўжо даў­но ўсім са­маў­ра­да­вым па­лі­ты­кам за тую шмат­га­до­вую ад­ста­ласць якас­ці да­ро­гі Бе­ла­сток — Гай­наў­ка. Але, дай Бо­жа, да­жы­вем і за­жы­вем як лю­дзі і на гэ­тым на­прам­ку.

Пра па­ды­ход да ка­му­ні­ка­цый­ных раз­вя­зак на ўсход­няй сця­не пі­саў я не раз і не два. Склаў­ша­я­ся сі­ту­а­цыя па­каз­вае, які па­ды­ход мае мяс­цо­вы са­маў­рад да гэ­тай праб­ле­мы. А га­вор­ка, што дбае ён увесь час пра сва­іх жы­ха­роў, гэ­та ў боль­шас­ці, на жаль, толь­кі пу­стыя сло­вы. Ві­да­воч­на, дбае ён ге­не­раль­на пра ад­но: каб быць яш­чэ раз пе­ра­аб­ра­ным. І гэ­та ўся вяр­шы­ня пам­к­нен­няў мяс­цо­вай ула­ды.

А лю­дзі на­ват не хо­чуць ужо ін­тэг­ра­цыі ад­ста­лай част­кі гмін са сва­ім цэн­т­рам. Чым да­лей ад ва­чэй чы­ноў­ні­каў, то пры­нам­сі яш­чэ ней­кім чы­нам мож­на на­шым пен­сі­я­не­рам пад­га­да­ваць без усіх за­ка­ло­таў курэй, аве­чак, ну і свін­ку вы­га­да­ваць па­бо­жа­му, зна­чыць, на на­ту­раль­ным кор­ме. Та­му каст­рыч­ніц­кія вы­ба­ры ў са­ма­кі­ра­ван­не ў пад­ляш­скай да­лі­не дас­пя­ван­ня не ўно­сяць у яе жыц­цё нап­ру­гі, эмо­цый і звыш­па­лі­тыч­ных спа­бор­ні­цтваў. Про­ста пя­соч­ны га­дзін­нік ад­ме­раў час па­лі­тыч­на­га ры­ту­а­лу, які ёсць толь­кі кроп­кай у ма­шы­не кан­ве­е­ра ры­ту­аль­ных пас­луг. Га­во­ра­чы па­ча­ла­ве­чы, лю­дзям на па­ро­зе све­ту жы­во­га і мёр­т­ва­га да лям­пач­кі ней­кія вы­бар­чыя ка­мі­тэ­ты.

Са­мы га­лоў­ны кло­пат пен­сі­я­не­раў — зра­біць сва­ім ады­хо­дам як най­менш кло­па­таў ся­мей­ні­кам. Та­му пра­па­но­ва на­ста­я­це­ля ад­ра­ман­та­ваць ста­рую па­ра­фі­яль­ную пля­ба­нію пры ма­ёй пры­хад­ской цар­к­ве і тых жа мо­гіл­ках, з прыз­на­чэн­нем для ла­джан­ня там па­ха­валь­ных ці па­мі­наль­ных абе­даў, лю­дзі ўспры­ня­лі як про­мы­сел Бо­жы, як яго ад­каз­насць пе­рад сва­і­мі па­ра­фі­я­на­мі ў апош­няй іх зям­ной да­ро­зе. «От по­хо­ва­ют чо­ло­ві­ка і од ра­зу усі на обід. Як доб­рэ. Не трэ­ба дэсь еха­ті, а по­том ду­май хто од­вэ­зэ». Та­кія сло­вы паў­та­раў мне не­каль­кі ра­зоў мой баць­ка ў час апош­няй па­быў­кі до­ма. Хва­ля­ва­ла яго яш­чэ ца­на абе­даў: дзе тан­ней­шыя, ка­лі прый­дзец­ца іх за­каз­ваць — у Ду­бі­чах ці Кляш­чэ­лях. «З Кляш­чэ­ляў то на­ват у Гай­наў­ку на Раж­джа­ство і Вя­лік­дзень лю­дзі за­каз­ва­юць яду». Смач­на і тан­ней — не да­ваў мне спа­кою сва­і­мі ку­лі­нар­на­хаў­тур­ны­мі рас­с­ле­да­ван­ня­мі мой баць­ка. Бы­лі яны вы­ні­кам тых усіх га­лоў­ных тэм раз­моў, якія гу­чаць па­між апош­ні­мі, на­ту­раль­ны­мі аба­ры­ге­на­мі гэ­тай зям­лі. А раз­маў­ля­юць яны пра апош­нія дні ня­даў­на ады­шоў­шых, па­ра­дак у цар­к­ве і на мо­гіл­ках, пос­ныя і мяс­ныя стра­вы для што­дзён­на­га хар­ча­ван­ня і па­ха­ван­ня. На­ват ужо той фак­тар, што грыб­ны се­зон у пуш­чан­скай глу­шы на­ват яш­чэ і не па­чаў­ся, не вык­лі­кае той хва­лі ра­ней­шых жар­с­цей, якія вы­лі­ва­лі­ся ў што­дзён­ных раз­мо­вах. Про­ста ўжо но­гі не да­цяг­ва­юць да ле­су. А ру­кі толь­кі аба­пі­ра­юц­ца на кі­ё­чак, за­быў­шы­ся пра ра­ней­шае ўме­лае ка­ры­стан­не грыб­ным но­жы­кам. Та­му і сыш­лі грыб­ныя эмо­цыі. А гры­бы, ві­даць, прад­чу­ва­юць, што ў гэ­тым мес­цы ня­ма ка­му за імі ўгля­дац­ца і за­хап­ляц­ца — та­му не спя­ша­юц­ца сю­ды за­ві­таць. Бо яны ж са­маў­лю­бё­ныя ў ся­бе і без цмо­кан­ня над імі цяж­ка іх зна­хо­дзіць. Так як і цяж­ка зна­хо­дзіць нам ча­ла­ве­чае жыц­цё ў пуш­чан­скай пра­сто­ры.

Яў­ген ВА­ПА

16.09.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты