Навіны

У Гародні сустрэлі 60-тысячнага бязвізавага турыста

У Гародні сустрэлі 60-тысячнага бязвізавага турыста. Цікава, што гэтым 60-тысячным апынуўся грамадзянін Нарвегіі Улаўг Харальд Буш, які паводле афіцыйнай інфармацыі ёсць кіраўніком буйнай кампаніі па перапрацоўцы нафты. Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Гродзенскага аблвыканкаму.

Высокага госця Гародні віталі на вуліцы Савецкай гарадскія чыноўнікі - старшыня Гарадзенскага гарадскога Савету дэпутатаў Барыс Фёдараў і намесніца старшыні гарвыканкаму Зоя Кулеша. Ля ўсталяванай нядаўна да Дня гораду драўлянай скульптуры падарожніка (як выявілася, фактычна копіі скульптуры ў Іркуцку) чыноўнікі паднеслі нарвежцу падарункі.

 

19.09.2018

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты