Навіны

Новы сезон гарадзенскага кніжнага клуба

Аматары беларускай літаратуры Гародні пасля летняга перапынку правялі першае пасяджэнне гарадзенскага кніжнага клуба. Сустрэча прайшла ў Цэнтры гарадскога жыцця. Пра адметнасці такіх спатканняў распавядае кіраўнік клубу Валер Мацкевіч:

— Гарадзенскі кніжны клуб — гэта такі гурток аматараў беларускай літаратуры. І яшчэ тых людзей, што выпадкова трапілі на старонку ў Фэйсбуку і вырашылі прыйсці: паглядзець, паслухаць. Можа яны адзін раз, ці двойчы будуць. Тут тое, чаго мы не паспелі прачытаць у школе, ці тое, што не трапіла ў падручнікі беларускай літаратуры. Мы спрабуем гэта знаходзіць непасрэдна у сеціве і чытаем ды выказваем свае думкі.

Для ўдзельнікаў сустрэч кніжны клуб – гэта месца, дзе можна пазнаёміцца з незвычайнай беларускай літаратурай.

— Я ўжо трэці год наведваю Чытацкі клуб. А чаму я сюды хаджу? Бо чытаць дома творы, гэта адно, а зусім іншыя справа, калі ты чуеш думкі іншых людзей, карыстаешся іх галавой, іх эмоцыямі. Гэта вельмі цікава.

— Гарадзенскі кніжны клуб, гэта для мяне магчымасць дакрануцца да беларускай літаратуры і паспрабаваць крыху разабрацца ў ёй.

На першым пасяджэнні кніжнага клуба гарадзенцы абмяркоўвалі твор Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць”.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/novy-sezon-garadzenskaga-knizhnaga-kl/

20.09.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты