Навіны

Мікалай Салянік чакае разгляду касацыйнай скаргі

Мікалай Салянік падаў касацыйную скаргу на пастанову суддзі Алены Пятровай, якая аштрафавала яго на 5 базавых велічынь, што складае 122 рублі 50 капеек.

4 верасня бягучага году паводле артыкулу 17.1 КаАП у судзе Ленінскага раёна Алена Пятрова прызнала Саляніка вінаватым. Пастановай было вызначана, што Мікалай Салянік нібыта 5 ліпеня 2018 года нецэнзурна лаяўся, крычаў і імкнуўся да бойкі з медыцынскім персаналам.

Мікалай Салянік у скарзе даводзіць, што пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, якое ён нібыта здзейсніў, сфальшаваны супрацоўнікамі міліцыі. Насамрэч у той час, калі ён ляжаў у шпіталі, супрацоўнікі міліцыі фактычна скралі яго рэчы - паласатую робу, у якой ён імкнуўся правесці флэш-моб. Салянік таксама сцвярджае, што ў гэтай робе была буйная сума грошай.

Разгляд касацыйнай скаргі Мікалая Саляніка адбудзецца ў Гарадзенскім абласным судзе 9 кастрычніка.

 

27.09.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты