Навіны
Дзве хуткасці мяжы ў Кузніцы
Пасля некалькіх месяцаў адсутнасці мне ізноў удалося на некалькі дзён выправіцца ў турыстычную паездку ў Беларусь. Так як і папярэднім разам адправіўся я на цягніку БеластокГродна. Цана білета ўжо даступная для кожнай кішэні і пэўныя гадзіны праезду ў памежны горад, а гэта важныя аргументы ў планаванні паездкі. Ну і месца ў цягніку значна больш, чымсьці ў маршрутцы, і ногі можна распрастаць на вагонным калідоры. Цягнік з Беластока ў КузніцуБеластоцкую імчыць без аніякіх прыпынкаў па маршруце толькі сорак хвілін. У Кузніцы да адпраўлення ў гродзенскім напрамку пасажыраў чакае аж гадзінны перапынак. У тым часе пасля паўгадзіннага суцішша завітваюць да нас польскія памежнікі і мытнікі. Усё адбываецца ў санлівай атмасферы, без нервовасці з боку падарожных і службаў. Падарожныя гэта ў многім турысты, якія карыстаюцца бязвізавым рэжымам, і беларусы, якія ўжо ў Польшчы ці Еўропе знайшлі свае месцы працы і, хіба, пастаяннага жыхарства. З намі ў купэ ехалі маладыя людзі, звязаныя з Кракавам, і жанчына, што даўно з’ехала на працу ў Італію. У суседніх купэ было многа сем’яў, што з дзецьмі прыязджаюць ужо толькі наведаць сваіх блізкіх у роднай Беларусі. Эканамічныя гастарбайтары вяртаюцца найчасцей з польскімі пашпартамі як паўнапраўныя грамадзяне гэтай краіны. Гэта выразна паказваюць і польскія статыстыкі, з якіх вынікае, што ў апошніх трох гадах колькасць беларусаў, якія атрымалі дазвол на працу над Віслай і польскае грамадзянства скочыла ўжо за восем тысяч штогадова. Значыць, беларусы пасля ўкраінцаў з’яўляюцца той працоўнай сілай, якой чакаюць польскія работадаўцы і дзяржаўныя службоўцы. Бачаць яны ў абедзвюх нацыях людзей, якія найхутчэй асімілююцца ў культурным, моўным і дзяржаўным плане.
Чыгуначны вакзал у Кузніцы перыяд сваёй кантрабанднай прасперыты здаецца мець за сабою. Вакол вакзала зніклі прадуктовыя крамы, нават ліквідавана пасада касіркі ў самім будынку. Няма тых дзясяткаў людзеймурашак, што перавозілі ўсё, пачынаючы з мабільнікаў, вопраткі ці цацак для дзяцей. Пераарыентацыя рынку і шляхоў кантрабанднай перавозкі прынесла змену ў гатунку перасякаючых тут мяжу пасажыраў. Адзінай рэальнай канторай з’яўляецца мытны пункт, які займаецца выпісваннем квіткоў на зварот ПДВ ад закупленых у Польшчы тавараў. Можа таму той прымусовы перапынак у падарожжы зацягваецца менавіта і па той «ватаўскай» прычыне. Кантрабанднагандлёвы пульс бізнесу перанёсся зусім у непадалёкі дарожны пераход у машыны, маршруткі і аўтобусы. Там менавіта можна пабачыць і адчуць на ўласнай скуры ўсе непрыемныя і неспадзяваныя сюрпрызы, будучыя вынікам падазронасці і павышанай колькасці кантроляў ад розных службаў, якім дазволены такія дзеянні ў дачыненні да грамадзян Беларусі і Польшчы. Чакаючы занудліва далейшага падарожжа, перад вачыма проста паўставалі чэргі, эмоцыі і страсці, якія адбываюцца на паралельным пераходзе ў той жа самай Кузніцы. Не гаворачы ўжо, што застрагнуць на пагранпераходзе на чатыры гадзіны ў чаканні перасячэння мяжы гэта не нейкая неспадзяваная прыкрая нечаканасць, але штодзёншчына, якую, здаецца, у рамках пашаны сваёй працы, ахвотна рэгулююць такім тэмпам службы абедзвюх дзяржаў. Журналісцкае апісанне аднаго і другога памежнага пункту гэта два розныя светы.
Едучы цягніком, на здаровы розум, час такога падарожжа можа быць яшчэ скарочаны коштам абмежавання гадзіннага перапынку, бо з Кузніцы ў Гродна гэта таксама сорак хвілін язды. Часамі нагадвае яна падарожжа турыстычнай вузкакалейкай, а не міжнародным цягніком.
Апісваючы папярэднюю паездку, пісаў я, што вялікай нязручнасцю для турыстаў з’яўляецца абавязак запаўняць міграцыйныя карты, стоячы ў чарзе да беларускіх памежнікаў на кантроль. Цяпер урэшце гэты бюракратычны і нікому непатрэбны абавязак цалкам адменены тым, хто не едзе далей у Расію. Праінфармавала пра гэта яшчэ ў цягніку беларуская памежніца, што напэўна не толькі на маім твары, але і ўсіх турыстаў выклікала не толькі ўсмешку, але і палёгку. Застаецца толькі спадзявацца, што гэта добры крок да цалкам бязвізавага рэжыму паміж Польшчай і Беларуссю.
Яўген ВАПА