Навіны

У Гародні пройдзе “Дзень беларускай дзіцячай творчасці”

Шостага кастрычніка ў гарадзенскім Доме культуры, што па адрасе Дзяржынскага, 1 адбудзецца вялікае свята для дзетак, якое мае назву «Дзень беларускай дзіцячай творчасці».

Пра адметнасці свята распавядае арганізатар імпрэзы, кіраўнік культурніцкай пляцоўкі “Беларуская Прастора” Алесь Квіткевіч:

— У адзін дзень разам на адной сцэне выступяць дзіцячыя калектывы, якія пакажуць розныя віды творчасці: ад спеваў і танцаў да рознага кшталту анімацыйнай праграмы, рыцарскіх выступаў. Будзе шмат забаў, разлічаных менавіта на дзяцей і іх бацькоў. Дзеці ад 6 да 16 гадоў.

На думку Алеся Квіткевіча кожны з гледачоў, што прыйдзе на свята, зможа паспрабаваць сябе ў ролі журы:

— Канцэпцыя заключаецца ў наступным: мясцовыя творчыя калектывы будуць паказваць свае творчыя нумары, а людзі, якія ў гэты час знаходзяцца ў зале, атрымаюць магчымасць прагаласаваць за таго, хто ім найбольш спадабаўся. Пераможцы атрымаюць сертыфікат на запіс свайго, калі гэта будзе песня, вакальнага нумару, у прафесійнай студыі. А калі гэта будзе танцавальны нумар, ці іншая творчая актыўнасць, мы здымем кліп таму, хто будзе лепшы.

Дзіцячае свята адбудзецца ў Гародні таксама пры падтрымцы гарадзенскай філіі Саюза Беларускіх Пісьменнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-garodni-projdze-dzen-belaruskaj-d/

27.09.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты