Навіны

Запрашаем на прэзентацыю Альтэрнатыўнага даклада па сітуацыі з правамі чалавека

Напярэдадні 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэневе з 8 па 9 кастрычніка, у Мінску адбудзецца прэзентацыя Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Даклад будзе прэзентаваны ў панядзелак, 1 кастрычніка,  у Мінску.

Праваабаронцы праінфармуюць аб працэдуры разгляду перыядычнага дакладу Беларусі ў КПЧ і дакладу беларускай праваабаронай супольнасці, паведамяць пра ўзаемадзеянне НДА з дзяржаўнымі арганізацыямі, спыняцца на праблемах дыскрымінацыі і перспектывах прыняцця антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, праве на жыццё, праблеме катаванняў і іншых відаў жорсткага бесчалавечнага абыходжання. У межах прэзентацыі будзе таксама разгледжана сітуацыя з забаронай прымусовай працы і са свабодай меркавання і распаўсюду інфармацыі.

Чакаецца, што спікерамі на прэзентацыі выступяць:

  • Дзмітрый Чарных, ГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт;
  • Вольга Смалянка, “Цэнтр прававой трансфармацыі”;
  • Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”;
  • Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
  • Вікторыя Фёдарава, “Прававая ініцыятыва”;
  • Алег Агееў, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Запрашаем праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, усіх зацікаўленых асоб!

Тэкст Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

 

http://spring96.org/be/news/90898

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты