Навіны

Вольгу Маёраву пакаралі за збор подпісаў на вуліцы ў абарону жывёл

Вольга Маёрава (фота з facebook.com)

Вольга Маёрава (фота з facebook.com)

Суд Цэнтральнага раёна Менска 28 верасня пакараў аўтарку ініцыятывы «Мы з табой у адным доме» Вольгу Маёраву штрафам у памеры 20 б.в. або 490 беларускіх рублёў. Пастанову вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.

Яе абвінавацілі ў парушэнні  часткі 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве),  а насамрэч за збор подпісаў пад петыцыяй у абарону бадзяжных жывёлаў.

Як паведамляе "Радыё Свабода", у суд Вольга Маёрава прыйшла са сваім сабакам Баем, у якога няма адной лапы. Актывістка казала на працэсе, што на лёсе гэтага сабакі хоча даказаць суду, у якім бяспраўным становішчы знаходзяцца бадзяжныя сабакі ў Беларусі і што дзяржава ня робіць усё належнае, каб забясьпечыць правы жывёлаў.

Вольга Маёрава і Бай. Фота: Радыё Свабода.
Вольга Маёрава і Бай. Фота: Радыё Свабода.

 

Ахова Цэнтральнага суду забараніла прайсці ў будынак з гадаванцам. Суддзя Вікторыя Шабуня, якая разглядала матэрыялы адміністрацыйнай справы, заявіла, што калі будзе патрэба, яна агледзіць сабаку.

Нагадаем, Маёраву  затрымалі ў Мінску 4 верасня на перакрыжаванні вуліцы Нямігі і праспекта Пераможацаў і разам з падпіснымі лістамі даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе склалі пратаколы выняцця падпісных лістоў і пратакол апытання.

http://spring96.org/be/news/90928

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты