Навіны

Кася Камоцкая ў Гародні

Знакамітая наша рок-князёўна прэзентуе ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна дакументальны фільм "Паралелі. Такое рознае падабенства", прадусаркай якога з'яўляецца.
Фільм пра Беларусь сярэдзіны мінулага стагодзьдзя і наш час — як зьмянілася ўлада і людзі за гэтыя больш як 50 гадоў?

На фоне ўнікальных кадраў кронікі гучаць кароткія гісторыі жанчынаў-палітвязьняў — удзельніцы Саюза Беларускіх Патрыётаў — Марыі Бялевіч і валанторкі штаба апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе — Аляксандры. Абедзьве былі актывісткамі, абедзьве былі рэпрэсаваныя. 

Фільм доўжыцца 27 хвілін. 
А пасля паказу запрашаем задаць пытанні рэжысёру фільма Віктару Корзуну, і таксама будзем радыя бачыць Вас на міні-канцэрце Касі Камоцкай.

Пачатак мерапрыемства а 17.00
Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Кірава, 3
Уваход вольны.
28.09.2018

праваабарончыя сайты