Навіны

Кастрычнік 2018

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на кастрычнік 2018 году

1 кастрычніка

130 гадоў таму (1888) у вёсцы Вялікія Шастакі (Дзятлаўскі раён) нарадзіўся Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі грамадзкі і рэлігійны дзеяч.

115 гадоў таму (1903) – У в. Базары (Смургонскі р-н) нарадзіўся Міхал Ляпеха (памёр у 1992 у Маладэчне, дзе і пахаваны), беларускі краязнавец, захавальнік сядзібы-музею Францішка Багушэвіча ў Кушлянах.

2 кастрычніка

605 гадоў таму (1413) – Была заключана Гарадзельская унія ВКЛ з Польшчай, якая надала беларуска-летувіскай шляхце палітычныя правы.

3 кастрычніка

170 гадоў таму (1848) – У мяст. Шарашова (Пружанскі р-н) памёр Міхал Баброўскі, беларускі вучоны-славіст. У 1824-26 працаваў у Жыровічах.

5 кастрычніка

560 гадоў таму (1458) – Нарадзіўся Сьвяты Казімер, сын вялікага князя ВКЛ Казімера IV Ягелончыка, патрон Гарадзенскага біскупства.

255 гадоў таму (1763) – Памёр Аўгуст ІІІ, кароль Рэчы Паспалітай вялікі князь ВКЛ у 1733-66.

80 гадоў таму (1938) – Пасьля зьбіцьця невядомымі ад інфаркту памёр Ян Цеханоўскі, беларускі педагог, дырэктар Наваградзкай гімназіі на пач. 1920-ых, пазьней працаваў у Ашмянах.

6 кастрычніка

110 гадоў таму (1908) – У в. Скорычы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Алесь Мілюць, беларускі паэт.

7 кастрычніка

80 гадоў таму (1938) – У в. Вострава (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Валянцін Блакіт (сапр. Болтач), беларускі празаік, публіцыст, паэт.

11 кастрычніка

45 гадоў таму (1973) – У в. Сялец (Смургонскі р-н) нарадзіўся Віктар Абухоўскі, беларускі археолаг.

12 кастрычніка

620 гадоў таму (1398) – На востраве Салін (на Нёмане) была падпісана мірны дамова пра дапамогу паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам.

13 кастрычніка

130 гадоў таму (1888) – У засьценку Пунькі (Глыбоцкі р-н) нарадзіўся Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, адзін з заснаваньнікаў нацыянальна-гістарычнага жывапісу. Працаваў настаўнікам у Наваградку.

15 кастрычніка

185 гадоў таму (1833) – У Флярэнцыі памёр Міхал Клеафас Агінскі, магнат, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстаньня 1794. Жыў у Залесьсі (Смургонскі р-н).

17 кастрычніка

125 гадоў таму (1893) – У Ваўкавыску нарадзіўся Павал Хоміч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар.

19 кастрычніка

30 гадоў таму (1988) – У Менску былі ўтвораныя рэспубліканскае грамадзкае гісторыка-асьветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыралёг Беларусі” і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”.

20 кастрычніка

65 гадоў таму (1953) – У Маскве памёр Яўген Хлябцэвіч, беларускі бібліятэказнавец, літаратуразнавец, публіцыст, педагог. Нараджэнец Жыровічаў.

21 кастрычніка

140 гадоў таму (1878) – У Варшаве памёр Восіп Кавалеўскі, гісторык, філамат, адзін з заснаваньнікаў манголазнаўства. Нараджэнец Вялікай Бераставіцы.

22 кастрычніка

405 гадоў таму (1613) – У выніку пажару згарэла большая частка старажытнага Наваградку.

23 кастрычніка

90 гадоў таму (1928) – У в. Хадзявічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Лаўрын Клыбік, дзеяч беларускай эміграцыі (Англія, Бельгія), медык, навуковец-фармацэўт.

27 кастрычніка

15 гадоў таму (2003) – Памёр Антось Савук, беларускі краязнавец, публіцыст. Жыў і працаваў у Лідзе.

29 кастрычніка

80 гадоў таму (1938) – У в. Малая Кракотка (Слонімскі р-н) нарадзіўся Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф.

30 кастрычніка

135 гадоў таму (1883) – У в. Лакцяны (Астравецкі р-н) нарадзіўся Янка Быліна (сапр. Ян Семашкевіч), беларускі каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт.

 

 

 

30.09.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты