Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Узрасла інтэнсіўнасць допытаў сведкаў і падазраваных па "справе Белта"; Касацыйная скарга журналісткі-фрылансеркі Тамары Шчапёткінай з Бярозы на абвінаваўчы прысуд па справе аб працы без акрэдытацыі не задаволена; У Берасці пачаліся судовыя працэсы над блогерам Сяргеем Пятрухіным і актывістам Канстанцінам Астапуком, арыштаваным пасля нядзельнай акцыі супраць будаўніцтва ў горадзе акамулятарнага завода.

Каментар эксперта”: Улады Беларусі ўпершыню за 20 гадоў накіравалі ў Камітэт па правах чалавека ААН справаздачу аб сытуацыі ў краіне з правамі чалавека. Праваабаронцы Беларусі, у сваю чаргу, падрыхтавалі і даслалі ў КПЧ ААН альтэрнатыўную справаздачу. 8 і 9 кастрычніка яна будзе прадстаўлена ў Жэневе. Напярэдадні паездкі праваабаронцы прэзентавалі альтэрнатыўны даклад і распавялі пра самыя вострыя праблемы выканання Беларуссю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

“Па-за межамі”: У той час як у Беларусі пераслед незалежных журналістаў фактычна выйшаў на новы ўзровень, у суседняй Украіне прымаюцца законы, якія наадварот дапамагаюць журналістам і абараняюць іх права на распаўсюд інфармацыі. Да чаго мусіць імкнуцца Беларусі, каб насамрэч бараніць права свабодна распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю, у тым ліку пра дзейнасць дзяржаўных структур? Пра досвед Украіны ў гэтай галіне распавядае медыя юрыстка Інстытуту рэгіянальнай прэсы з Кіева Людзміла Панкратава

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта ZNICH.

http://spring96.org/be/news/90956

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты