Навіны

Працягваецца пераслед Алеся Дзянісава

Ціск на сябру Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Алеся Дзянісава сілавікі ажыццяўляюць праз тэлефанаванні. Ужо двойчы: адзін раз непаўналетняй дачцэ, другі раз яму самому, тэлефанавалі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Яны паведамілі, што нібыта, супраць Алеся Дзянісава вядзецца крымінальная справа. Але, ніякіх позваў, ён так і не атрымліваў.

— Ну мая першая рэакцыя — абурэнне, бо калі мяне чапаюць, прыніжаюць ці заводзяць нейкія чарговыя справы, то ясна, што гэта мая справа і я буду за гэта адказваць, бо жыву ў такой краіне і па-іншаму гляджу на гэты свет за тых міліцыянтаў, што заводзяць нейкія справы. Што тычыцца таго, што яны тэлефанавалі маёй дачцэ: калі яны чапаюць маю сям’ю, калі яны пагражаюць, паводзяць сябе груба, то гэта, канешне, проста жахліва.

Як паведаміў, Алесь Дзянісаў, размова па тэлефоне яго дачкі з міліцыянтам, насіла характар допыту. Міліцыянт цягам дзесяці хвілінаў спрабаваў высветліць асабістую інфармацыю Алеся Дзянісава. Такія паводзіны над непаўналетняй бацька вырашыў не пакідаць без рэакцыі са свайго боку. І накіраваў пісьмовыя звароты на дзеянні міліцыі.

— Я накіраваў ва УУС Кастрычніцкага раёна, потым накіраваў у пракуратуру вобласці і ў пракуратуру горада. Дзе можна азнаёміцца? Я адмыслова размясціў у сваіх сацыяльных сетках, на сваіх старонках, каб яны потым не сказалі, што я гэтага не адпраўляў. Я адправіў звычайным лістом , калі яны не дойдуць, я буду накіроўваць яшчэ раз. Я разлічваю толькі на тое, што магчыма ў нашай краіне яшчэ крыху дзейнічае нейкае права.

Цяпер, як сказаў Алесь Дзянісаў, ён чакае, чаго заўгодна. І знаходзіцца ў фактычнай асадзе. Чакаючы рэакцыі органаў, куды ён накіраваў звароты.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/pratsyagvaetstsa-perasled-alesya-dzyanisa/

03.10.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты